Салодкiх сноў!
15.09.2009
—
Новости Общества
|
Верагодна, з гэтым пажаданнем невядомы падышоў да 20-гадовага жыхара вёскi Бабiчы Чачэрскага раёна, калi глыбокай ноччу хлопец чакаў на аўтавакзале ў Гомелi транспарт i заснуў на платформе. Незнаёмец скарыстаўся абставiнамi i вызвалiў яго кiшэнi ад 400 долараў ЗША i 720 тысяч рублёў. Адным махам прыхапiў карткi: банкаўскую i сацыяльнага страхавання. У стане алкагольнага ап'янення абчысцiлi 36-гадовага жыхара Рагачова, у яго ўкралi 250 тысяч рублёў. 25-гадовая жыхарка вёскi Замошша Лельчыцкага раёна таксама скарысталася бездапаможнасцю чалавека падчас сну. Калi 50-гадовы мужчына заснуў у двары дома, яна выцягнула з яго кiшэнi 100 тысяч рублёў. Ірына АСТАШКЕВIЧ. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |