Еўрапарламент зацвердзiў Баррозу на другi тэрмiн. 21.by

Еўрапарламент зацвердзiў Баррозу на другi тэрмiн

16.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрапарламент 16 верасня зацвердзiў кандыдатуру Жазэ Мануэля Баррозу ў якасцi старшынi Еўракамiсii — вышэйшага выканаўчага органа Еўрасаюза.

Баррозу, якi займае гэту пасаду з 2004 года, застанецца на другi тэрмiн. У чэрвенi гэтага года яго кандыдатуру аднагалосна падтрымалi лiдары ўсiх краiн Еўрасаюза. Іншых кандыдатаў на гэтую пасаду яны не разглядалi. Сам Баррозу раней назваў асноўныя кiрункi сваёй працы падчас другога тэрмiну. Да iх ён прылiчыў сумесную працу еўрапейскiх краiн па скарачэннi выкiдаў вуглякiслага газу i барацьбу з наступствамi крызiсу.

ЗША ўключыла Расiю ў новую "вось зла"

Нацыянальная разведка ЗША ўключыла Расiю ў лiк краiн, здольных пагражаць iнтэрасам Злучаных Штатаў.

Сярод асноўных патэнцыйных ворагаў ЗША Нацыянальная разведка назвала Iран, Паўночную Карэю i Кiтай. Пра гэта гаворыцца ў апублiкаванай справаздачы разведкi ЗША аб стратэгii на найблiжэйшыя чатыры гады.

Украiна павялiчыць ваенны бюджэт
на 450 мiльёнаў долараў

Юлiя Цiмашэнка паабяцала павялiчыць бюджэт украiнскага мiнiстэрства абароны ў 2010 годзе на 10 працэнтаў. Пра гэта ўкраiнскi прэм'ер заявiла на прадстаўленнi праекта дзяржбюджэту.

Усяго Цiмашэнка абяцала выдаткаваць на патрэбы абароны каля 5,2 мiльярда долараў. Гэта больш за цяперашнi бюджэт Мiнiстэрства абароны на 450 мiльёнаў долараў.

Каментуючы бюджэт Мiнабароны, прэм'ер заявiла, што ён "будзе большым, чым у папярэднiя дакрызiсныя гады" i назвала неабгрунтаванай крытыку ў свой адрас з нагоды недастатковага фiнансаваннi войска.

Экс-прэм'ер Польшчы асуджаны на два гады за рэлiгiйную дыскрымiнацыю

Адзiн з апошнiх старшыняў Саўмiна Польскай народнай рэспублiкi Чэслаў Кiшчак быў прызнаны вiнаватым у рэлiгiйнай дыскрымiнацыi i асуджаны на два гады без права на амнiстыю, паведамляе сайт роlskiеrаdiо.рl

У 1985 годзе Кiшчак, якi займаў пасаду мiнiстра ўнутраных спраў ПНР, звольнiў аднаго з палiцэйскiх горада Кошалiн за тое, што яго дачка прайшла першапрычасце ў каталiцкай царкве. Варшаўскi суд пераканаўся, што рашэнне аб звальненнi палiцэйскага прыняў менавiта Кiшчак — гэта было пацверджана паказаннямi сведак — i вызначыў, што прычынай адстаўкi палiцэйскага паслужыў менавiта ўдзел яго дачкi ў рэлiгiйным абрадзе.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапарламент 16 верасня зацвердзiў кандыдатуру Жазэ Мануэля Баррозу ў якасцi старшынi Еўракамiсii — вышэйшага выканаўчага органа Еўрасаюза. Баррозу, якi займае гэту пасаду з 2004 года, застанецца на другi тэрмiн. У чэрвенi гэтага года яго кандыдатуру аднагалосна падтрымалi лiдары ўсiх краiн Еўрасаюза. Іншых кандыдатаў на гэтую пасаду яны не разглядалi. Сам Баррозу раней назваў асноўныя кiрункi сваёй працы падчас другога тэрмiну. Да iх ён прылiчыў сумесную працу еўрапейскiх краiн па скарачэннi выкiдаў вуглякiслага газу i барацьбу з наступствамi крызiсу.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика