«Малады фронт» распачынае кампанію «За — беларускую мову!». 21.by

«Малады фронт» распачынае кампанію «За — беларускую мову!»

19.09.2009 14:59 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


19 верасьня «Малады фронт» распачынае шырокую грамадзкую кампанію па беларусізацыі.

Мэта, якую ставяць перад сабою арганізатары кампаніі «За — беларускую мову» — дамагчыся беларусізацыі ўсіх сфэраў грамадзкага жыцьця Беларусі, а найперш сфэры адукацыі. Бо, як зазначаецца ў адмысловым звароце ў дзяржаўныя ворганы, колькасьць беларускамоўных школьнікаў толькі за апошнія тры гады зьменшылася на 5%, а абітурыентаў — на 8%.

Асноўным сродкам рэалізацыі кампаніі «За — беларускую мову» зьяўляцца збор подпісаў пад зваротам у дзяржаўныя інстытуты ўлады з патрабаваньнямі забясьпечыць фактычную роўнасьць беларускай мове з расійскай. У межах кампаніі плянуецца таксама шэраг вулічных і адукацыйных мерапрыемстваў.

Пяцімесяцовая кампанія мае быць завершана 21 лютага — у Міжнародны дзень роднай мовы. 21 лютага «Малады фронт» плянуе перадаць ня менш за 50 000 подпісаў у вышэйшыя дзяржаўныя структуры: парламент, урад, Адміністрацыю прэзыдэнта і шэраг міністэрстваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 верасьня «Малады фронт» распачынае шырокую грамадзкую кампанію па беларусізацыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика