«Малады фронт»: Яўген Скрабец — новы палітпрызыўнік. 21.by

«Малады фронт»: Яўген Скрабец — новы палітпрызыўнік

19.09.2009 14:59 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У панядзелак актывіст «Маладога фронту» Яўген Скрабец ідзе ў войска. Маладафронтаўцу ўручылі позву на зборны пункт. Яго накіроўваюць у вайсковую частку пад Магілёвам. Яўген Скрабец будзе служыць у чыгуначных войсках.

Нягледзячы на тое, што хлапец мае сур'ёзнае захворваньне сьпіны — «вэртэбрагенная люмбаішалгія», зь якім служба ў войску забаронена, паўторная мэдычная камісія, якая адбылася па патрабаваньні ваенкамата, прызнала юнака прыдатным для службы ў войску, паведамляе прэсавая служба «Маладога фронту».

«Цікава, што ў дыягназе медычная камісія напісала — «вэртэбрагенная люмбаішалгія зьлева прагрэсуе», але лекары сказалі, што на дадзены момант разьвіцьцё хваробы прыпынілася, а калі сьпіна будзе мяне турбаваць, каб я зьвяртаўся ў вайсковую санчастку й усё, — апавядае Яўген Скрабец. — У пятніцу падпісаў апошнія дакумэнты — я папрасіў афірміць іх на беларускай мове, і ў панядзелак пайду «выконваць канстытуцыйны абавязак».

Не зважаючы на тое, што дзясяткі скаргаў і заяваў з нагоды незаконнага перасьледу, што малафронтавец накіроўваў у ваенкамат і пракуратуру, не далі плёну, Яўген Скрабец рыхтуе яшчэ адну адпаведную скаргу ў суд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак актывіст «Маладога фронту» Яўген Скрабец ідзе ў войска.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика