Назвы беларускіх гарадоў і вёсак перакладуць на рускую мову?
21.09.2009 17:23
—
Новости Общества
|
Нацыянальнае кадастравае агенцтва накіравала ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці дакладную запіску, у якой заявіла пра адмову ад транскрыбавання геаграфічных назваў з беларускай мовы.
Агенцтва лічыць неабходным перакладаць назвы населеных пунктаў не з беларускай, а з рускай мовы і адпаведна транслітараваць на англійскую. Так, цяпер населены пункт Гай можа называцца Рошчы (Roshchi), а Заходні - Западным. Днямі Таварыства беларускай мовы накіравала кіраўніку прэзідэнцкай Адміністрацыі Уладзіміру Макею ліст, у якім заявіла, што "кадастравае агенцтва спрабуе перакрэсліць зробленае ў галіне нармалізацыі напісання назваў геаграфічных аб’ектаў". ТБМ выступае за тое, каб захаваць пастановы, прынятыя Дзяржаўным камітэтам па маёмасці, і надаваць назвы населеным пунктам і прыпынкам, зыходзячы з беларускай мовы, напрыклад, "Чырвоны Араты" і "Чирвоный Аратый" (а не "Красный пахарь"). Распрацоўка напісання геаграфічных назваў вядзецца спецыялістамі з 2001 года. За гэты час пабачылі свет "Даведнікі назваў населеных пунктаў Беларусі" з 4 абласцей, і 2 апошнія вобласці рыхтаваліся да выдання. Даведнікі атрымалі станоўчыя водгукі спецыялістаў з ААН, некалькі гадоў выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы геаграфічных мапаў і турыстычных шыльдаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так, цяпер населены пункт Гай можа называцца Рошчы (Roshchi), а Заходні - Западным.
|
|