Рытуальнае адзенне
21.09.2009
—
Новости Общества
|
Адным з галоўных атрыбутаў i, адпаведна, найважнейшым складальнiкам традыцыйных беларускiх абрадаў, безумоўна, было абрадавае адзенне. Ва ўсе часы, у традыцыях розных народаў свету, у абрадах каляндарнай i сямейна-родавай накiраванасцi адзенне выконвала асаблiвую сiмвалiчную ролю. Напрыклад, па-свойму апраналiся тыя, хто iшоў калядаваць, калi наладжвалi абход вёскi ўвечары; па-iншаму апраналiся ў час святкавання Сёмухi i на працягу Русальнага тыдня: распраналi ўвогуле, а потым упрыгожвалi шматлiкiмi кветкамi i вянкамi самую прыгожую дзяўчыну вёскi; асаблiвае значэнне мела адзенне ўдзельнiкаў пахавальнага цi вясельнага абраду i г.д. Рытуальнае адзенне акцэнтавала ўвагу на галоўных персанажах, падкрэслiвала iх становiшча i сацыякультурны статус, вызначала радавую прыналежнасць i праз гэта ўплывала на далейшы лёс тых, хто яго апранаў. Напрыклад, лiчылася, што тыя, хто пераапранаўся на Каляды, павiнны былi пасля абавязкова прайсцi абрад ачышчэння — пакупацца ў палонцы на Вадохрышча. Цэласнасць адзення заўсёды сiмвалiзавала адзiнства традыцый i сучаснасцi. Цi не таму мацi на вяселлi сваiх дзяцей павiнна была быць заўсёды ў сукенцы. Касцюм (блуза i спаднiца) азначалi не што iншае, як разрыў. Таксама, як для кожнага часу года iснуе свой узор адзення, так i для кожнага рытуальнага дзеяння iснавалi свае правiлы сiмвалiчнага ўбрання: Нашы продкi лiчылi, што Каляды i Новы год нельга сустракаць у будзённым адзеннi — гэта да беднасцi. Таму iмкнулiся да гэтага дня набыць новае адзенне. Лiчылася, што "калi перад Раством Хрыстовым жанчына не дастала з куфра бялiзны i строяў, то не адчынiць яго i на свята, бо куфар цэлы год будзе пусты". У святочныя днi нiколi не апраналi адзенне цёмнага колеру. Парушэннем традыцыi лiчылася i адзенне, апранутае на левы бок цi спiнай наперад. Прыкмячалi: калi збiраешся ў дарогу i нечакана апранеш адзенне неналежным чынам — чакай непрыемнасцяў; апранеш на левы бок — цi п'яны, цi бiты будзеш. Часам абрады выконвалiся пры поўнай адсутнасцi адзення. Так, напрыклад, каб капуста была з вялiкiмi галоўкамi, гаспадыня павiнна была яшчэ да ўзыходу сонца распрануцца i абабегчы вакол грады. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з галоўных атрыбутаў i, адпаведна, найважнейшым складальнiкам традыцыйных беларускiх абрадаў, безумоўна, было абрадавае адзенне. Ва ўсе часы, у традыцыях розных народаў свету, у абрадах каляндарнай i сямейна-родавай накiраванасцi адзенне выконвала асаблiвую сiмвалiчную ролю. Напрыклад, па-свойму апраналiся тыя, хто iшоў калядаваць, калi наладжвалi абход вёскi ўвечары; па-iншаму апраналiся ў час святкавання Сёмухi i на працягу Русальнага тыдня: распраналi ўвогуле, а потым упрыгожвалi шматлiкiмi кветкамi i вянкамi самую прыгожую дзяўчыну вёскi; асаблiвае значэнне мела адзенне ўдзельнiкаў пахавальнага цi вясельнага абраду i г.д |
|