У Гародні апаганілі помнік польскім салдатам-ахвярам бальшавізму. 21.by

У Гародні апаганілі помнік польскім салдатам-ахвярам бальшавізму

23.09.2009 15:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На вайсковых могілках з крыжа, усталяванага 20 верасня ў памяць невядомым польскім салдатам, якія былі забітыя бальшавікамі, скрадзена памятная табліца.

Табліцу з надпісам на беларускай і польскай мовах «Тут спачываюць невядомыя салдаты войска польскага, абаронцы Гародні ў верасні 1939. Гонар іх памяці» невядомыя скралі ноччу. Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміў ініцыятар усталявання крыжа Юзэф Пажэцкі.

«Трапіўшы сёння на вайсковыя могілкі, убачыў, што шыльды няма, -- распавёў Юзэф Пажэцкі. -- Напэўна, гэта справа тых, каму перашкаджаў надпіс. Афіцыйная беларуская прапаганда разглядае гісторыю праз прызму гісторыяграфіі савецкіх часоў і аднабакова трактуе падзеі 1939 года. Да таго ж супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі паведамілі, што ўсталяванне крыжа выклікала вялікі перапалох у ідэолагаў, якія высвятлялі, хто ўсталёўваў крыж».

Найбліжэйшым часам прадстаўнікі польскай меншасці збіраюцца звярнуцца ў пракуратуру з патрабаваннем правесці расследаванне гэтага выпадку.

Напісаць каментар (1)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вайсковых могілках з крыжа, усталяванага 20 верасня ў памяць невядомым польскім салдатам, якія былі забітыя бальшавікамі, скрадзена памятная табліца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика