Кантракт. Або бестэрмiновы дагавор?. 21.by

Кантракт. Або бестэрмiновы дагавор?

24.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Федэрацыя прафсаюзаў возьме актыўны ўдзел у правядзеннi ў Беларусi Сусветнага дня дзеянняў за вартую працу, што праходзiць традыцыйна 7 кастрычнiка. Пры гэтым, як паведамiла прэс-сакратар ФПБ Вольга Зуёнак, у рамках гэтай акцыi прафсаюзы маюць намер у чарговы раз звярнуцца ў Савет Мiнiстраў з прапановай — замацаваць у заканадаўстве норму, паводле якой работнiк, што не парушае дысцыплiну, зможа запатрабаваць замену кантракта пасля заканчэння яго тэрмiну на бестэрмiновы працоўны дагавор.

Адначасова прафсаюзы працягнуць правядзенне манiторынгу фiнансава-эканамiчнага стану, занятасцi i ўзроўню заробкаў у арганiзацыях рэальнага сектара эканомiкi i бюджэтнай сферы, пракантралююць выкананне калектыўных дагавораў. Апроч таго, прававыя iнспектары ФПБ правядуць дадатковыя прыёмы работнiкаў з кансультацыямi па заканадаўстве, а тэхнiчныя i грамадскiя iнспектары наладзяць пазачарговыя праверкi ўмоў працы — у прыватнасцi, праверкi тэмпературнага рэжыму ў вытворчых i бытавых памяшканнях.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэрацыя прафсаюзаў возьме актыўны ўдзел у правядзеннi ў Беларусi Сусветнага дня дзеянняў за вартую працу, што праходзiць традыцыйна 7 кастрычнiка. Пры гэтым, як паведамiла прэс-сакратар ФПБ Вольга Зуёнак, у рамках гэтай акцыi прафсаюзы маюць намер у чарговы раз звярнуцца ў Савет Мiнiстраў з прапановай — замацаваць у заканадаўстве норму, паводле якой работнiк, што не парушае дысцыплiну, зможа запатрабаваць замену кантракта пасля заканчэння яго тэрмiну на бестэрмiновы працоўны дагавор.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика