На рэканструкцыю — яшчэ тры пункты. 21.by

На рэканструкцыю — яшчэ тры пункты

24.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За апошнi час агульная магутнасць пунктаў пропуску на беларускiх межах павялiчылася ў 2,5 раза — з 8 да 20 тысяч аўтамабiляў. Пры гэтым, як адзначыў падчас сустрэчы з журналiстамi старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта Аляксандр Шпiлеўскi, укладаннi ў iнфраструктуру будуць працягвацца i надалей.

У цэлым прайшлi рэканструкцыю i мадэрнiзацыю 9 аўтадарожных пунктаў пропуску: "Брузгi", "Бераставiца", "Казловiчы" i "Варшаўскi мост" на польскай, "Новая Гута", "Макраны" i "Новая Рудня" — на ўкраiнскай, "Каменны Лог" i "Котлаўка" — на лiтоўскай мяжы. У той жа час работы не спыняюцца. Зараз iдзе рэканструкцыя яшчэ двух пунктаў пропуску — "Дамачава" i "Беняконi", а таксама памежнага грузавога тэрмiнала "Казловiчы-2". Апроч таго, паведамiў Аляксандр Шпiлеўскi, сёлета будуць падрыхтаваныя праекты яшчэ па трох пунктах: "Прывалка" на мяжы з Лiтвой, "Грыгароўшчына" (Бiгосава) — з Латвiяй i "Пяшчатка" — з Польшчай. Сёння робяцца захады па прыцягненнi на гэтыя аб'екты пазабюджэтных сродкаў у рамках праграмы трансмежнага супрацоўнiцтва "Латвiя — Лiтва — Беларусь", якая ўхвалена Еўракамiсiяй. Дарэчы, меркаваны кошт кожнага з праектаў — 2,5 млн. еўра.

Як падкрэслiў Аляксандр Шпiлеўскi, адной з галоўных задач мытнi традыцыйна застаецца павелiчэнне хуткасцi афармлення. У гэтым плане вельмi карысная сiстэма электроннага дэкларавання тавараў. На сёння яго здзяйсняюць ужо больш за 800 прадпрыемстваў, на новую сiстэму пераведзена 67 % экспарту. Прычым у перспектыве ў электронным варыянце будзе афармляцца i iмпарт.

Дарэчы, зазначыў старшыня ДМК, перавагi электроннага дэкларавання — не толькi хуткасць i меншыя выдаткi суб'ектаў гаспадарання. Адначасова новая сiстэма дае магчымасць "бескантактнага" афармлення. I ў вынiку змяншаецца верагоднасць карупцыi. Гэта, да слова, застаецца праблемай. З пачатку года ўжо спынена 81 спроба дачы мытнiкам хабару. За ўвесь год мiнулы былi адзначаны толькi 73 падобныя выпадкi.

Не меншай праблемай застаецца i кантрабанда. Сёлета выяўлена 13593 выпадкi парушэнняў мытнага заканадаўства. Пры гэтым з незаконнага абароту, у прыватнасцi, былi канфiскаваныя больш за 56 млн цыгарэт i 6897 прадметаў, што ўяўляюць гiсторыка-культурную каштоўнасць.

Асобная гаворка аб стварэннi адзiнага Мытнага саюза Беларусi, Расii i Казахстана. Як вядома, тут мае адбыцца ўнiфiкацыя пошлiн, i ў тым лiку на аўтамабiлi. Праўда, казаць што-небудзь канкрэтнае па транспартных сродках пакуль нельга. Больш пэўная сiтуацыя з перамяшчэннем праз мяжу тавараў фiзiчнымi асобамi — тут застануцца цяперашнiя ўмовы.

Аднак у гэтым выпадку ўсё ж магчыма абмежаванне бяспошлiннага ўвозу тавараў фiзiчнымi асобамi на суму 200 еўра. Як адзначыў начальнiк упраўлення арганiзацыi мытнага кантролю Мiкалай Бурш, ДМК сапраўды ўнёс такую прапанову на разгляд Савета Мiнiстраў, i перш-наперш — з улiкам сiтуацыi на ўкраiнскай мяжы. Разам з тым пакуль рашэнне тут не прынятае. "Нам даручана яшчэ раз прапрацаваць гэта пытанне, знайсцi дадатковыя абгрунтаваннi новаўвядзенню, i мы гэта зробiм, — зазначыў Мiкалай Бурш. — Тым больш, што норму ў 200 еўра разглядае не толькi Беларусь, але i суседняя Расiя".

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнi час агульная магутнасць пунктаў пропуску на беларускiх межах павялiчылася ў 2,5 раза — з 8 да 20 тысяч аўтамабiляў. Пры гэтым, як адзначыў падчас сустрэчы з журналiстамi старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта Аляксандр Шпiлеўскi, укладаннi ў iнфраструктуру будуць працягвацца i надалей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика