У Віцебску пабудаваны першы за 124 гады касцёл
25.09.2009 19:58
—
Новости Общества
|
10 кастрычніка а 11-й гадзіне ў межах святкавання дзесяцігоддзя існавання Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца кансэкрацыя касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску, паведамляе
Гэта святыня — першая, з пабудаваных у абласным цэнтры за 124 гады. Да гэтага ў Віцебску была перабудавана і кансэкравана катэдра святой Барбары ў 1885 г. Цырымонію кансэкрацыі новай каталіцкай святыні ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Марцін Відавіч. Гамілію падчас урачыстай святой Імшы прамовіць старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Напярэдадні, 9 кастрычніка, адбудзецца навуковы сімпозіум на тэму Божай міласэрнасці, у якім прымуць удзел усе навучэнцы абедзвюх семінарый, што дзейнічаюць у Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 кастрычніка а 11-й гадзіне ў межах святкавання дзесяцігоддзя існавання Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца кансэкрацыя касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску
|
|