Арменiя становiцца блiжэйшай. 21.by

Арменiя становiцца блiжэйшай

29.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас сустрэчы з журналiстамi з нагоды "паўналецця" незалежнасцi Арменii пасол гэтай краiны ў Беларусi Алег Есаян распавёў пра новыя здабыткi двухбаковых стасункаў. Асаблiва адзначыў ён актыўнае культурнае супрацоўнiцтва. Гэта ўмацоўвае адносiны, — падкрэслiў дыпламат. Маўляў, калi размова iдзе пра сяброўства народаў, то фармiруе гэтыя адносiны звычайна абмежаваная колькасць людзей, а самi народы рэдка калi i сустракаюцца. А вось асабiстая прысутнасць, сумесны ўдзел у фестывалях i выставах — самы прамы i эфектыўны шлях да наладжвання трывалых мiждзяржаўных стасункаў. У гэтую восень у Арменii маюць адбыцца Днi культуры Беларусi.

"Сусветны эканамiчны крызiс не абышоў нi Арменiю, нi Беларусь", — канстатаваў кiраўнiк дыпмiсii. Аднак тым больш прыемна казаць у такi час пра павелiчэнне тавараабароту памiж нашымi краiнамi (дарэчы, у структуры тавараабмену 80 працэнтаў складае экспарт беларускай прадукцыi ў Арменiю).

Аднак самае галоўнае, на думку дыпламата, тое, што армянскiя фiрмы ўсвядомiлi: нават на такой адлегласцi магчымае эфектыўнае супрацоўнiцтва. Гэтак жа важна i тое, што ў армянскага пакупнiка ёсць давер да беларускай прадукцыi. У багаццi аднародных тавараў выбар заўжды засноўваецца менавiта на даверы да вытворцы, — перакананы дыпламат.

Ёсць пэўныя накiды ў супрацоўнiцтве па навуковым i адукацыйным кiрунках. Ужо адбыўся вiзiт у Беларусь дэлегацыi на чале з прэзiдэнтам Акадэмii навук Арменii, чакаецца аналагiчны вiзiт iх беларускiх калег. А ў перспектыве — i падпiсанне дагавора аб супрацоўнiцтве ў сферы навукi i адукацыi. Прынамсi флагманы вышэйшай школы дзвюх краiн (Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт i Ерэванскi дзяржаўны ўнiверсiтэт) пагадненне памiж сабой ужо падпiсалi. Гэта ўжо добры зачын.

— Нашы краiны ўжо практычна прыступаюць да будаўнiцтва АЭС, таму, мяркую, i ў гэтай сферы ёсць што абмеркаваць у плане эксплуатацыi, бяспекi, усiх пытанняў, звязаных з сучаснай атамнай энергетыкай.

Прасоўваецца i рэгiянальнае супрацоўнiцтва: у поўным аб'ёме рэалiзуецца яно памiж Мiнскай вобласцю i Сюнiкскай вобласцю сяброўскай дзяржавы. Яшчэ адна вобласць Арменii мае намер супрацоўнiчаць з Магiлёўскай вобласцю — такое пажаданне губернатар выказаў нядаўна паслу Арменii ў Беларусi.

Калi раней наракалi на тое, што толькi адно армянскае прадпрыемства працуе ў Беларусi ў сферы вытворчасцi сусветна вядомых армянскiх каньякоў, то цяпер на беларускiм рынку з'явiлiся яшчэ чатыры фiрмы. Разам з адпаведнымi беларускiмi калегамi справа даводзiцца да сумеснага выпуску каньячнай прадукцыi, — адзначыў Алег Есаян.

Паспяхова працуюць ужо створаныя сумесныя прадпрыемствы: гандлёвы дом "БелАр", Прамаграсэрвiс, Прамагралiзiнг. Апошнiя два, мiж iншым, утвораныя на працягу гэтага года, працуюць у галiне паставак абсталявання, тэхнiкi — сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнiчай, аўтамабiльнай — i запчастак да яе.

— Мы i ў мiнулыя гады казалi аб тым, што пажадана, каб у Арменii быў наладжаны выпуск беларускай тэхнiкi, — падкрэслiў дыпламат. — Пагадненне падпiсана, адна наша прыватная фiрма збiраецца выйсцi на сур'ёзныя рубяжы па зборцы трактароў беларускай вытворчасцi ў Ерэване.

Спадар Есаян паведамiў таксама, што ў Арменii плануецца адчынiць гандлёвы дом Беларусь, дзе беларускiя фiрмы змогуць спакойна працаваць i рэалiзоўваць сваю прадукцыю. Сякiя-такiя напрацоўкi ёсць i ў банкаўскай сферы. Прадстаўнiкi банкаў Беларусi пабывалi ў Арменii, падпiсаныя дагаворы аб супрацоўнiцтве.

Да канца года, верагодна, адбудзецца вiзiт мiнiстра замежных спраў Беларусi Сяргея Мартынава ў Арменiю. Дасягнутая дамоўленасць аб вiзiце ў Беларусь кiраўнiка армянскага парламента Авiка Абрамяна, а таксама прэм'ер-мiнiстра Арменii Тыграна Саркiсяна. "Мы маем усе падставы чакаць, што гэты год стане пачаткам больш цеснага супрацоўнiцтва памiж нашымi краiнамi", — заключыў дыпламат. А гэта зробiць iх блiжэйшымi, нягледзячы на адлегласць.

Ала МАЧАЛАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас сустрэчы з журналiстамi з нагоды "паўналецця" незалежнасцi Арменii пасол гэтай краiны ў Беларусi Алег Есаян распавёў пра новыя здабыткi двухбаковых стасункаў. Асаблiва адзначыў ён актыўнае культурнае супрацоўнiцтва. Гэта ўмацоўвае адносiны, — падкрэслiў дыпламат. Маўляў, калi размова iдзе пра сяброўства народаў, то фармiруе гэтыя адносiны звычайна абмежаваная колькасць людзей, а самi народы рэдка калi i сустракаюцца. А вось асабiстая прысутнасць, сумесны ўдзел у фестывалях i выставах — самы прамы i эфектыўны шлях да наладжвання трывалых мiждзяржаўных стасункаў. У гэтую восень у Арменii маюць адбыцца Днi культуры Беларусi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика