Канструктыўная iнiцыятыва падтрымана. 21.by

Канструктыўная iнiцыятыва падтрымана

30.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iстотна садзейнiчаць у прыцягненнi творчых iдэй i iнавацыйных падыходаў грамадзянскай супольнасці пры фармiраваннi i рэалiзацыi найважнейшых кiрункаў дзяржаўнай палiтыкi заклiканы Грамадска-кансультацыйны савет пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Спектр праблем, што абмяркоўваюцца на яго пасяджэннях, дастаткова шырокi, пытаннi, што выносяцца на разгляд, маюць важнае сацыяльна-эканамiчнае значэнне.

На адным з пасяджэнняў па iнiцыятыве дырэктара Цэнтра сiстэмных бiзнэс-тэхналогiй SАТIО Ж.В. Грынюк, якая ўваходзiць у склад савета, былi прапанаваны актуальныя падыходы па павышэннi ролi чалавечага фактару ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу. Ёю выказаны прапановы па ўзмацненнi кiраўнiцкага патэнцыялу i ўдасканаленнi сiстэмы маркетынгу на айчынных прадпрыемствах з выкарыстаннем у гэтых мэтах замежнай практыкi. Гэтыя прапановы былi ўсебакова разгледжаны ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта сумесна з рэспублiканскiмi i мясцовымi органамi дзяржаўнага кiравання, знайшлi ў iх разуменне i падтрымку.

Асаблiвую ўвагу выклiкала прапанова аб стварэннi ў рэспублiцы нацыянальнай сiстэмы квалiфiкацый з улiкам досведу краiн СНД i Еўрасаюза. У гэту сiстэму павiнны ўвайсцi цесна ўзаемазвязаныя структурныя часткi: нацыянальная рамка квалiфiкацый — структураванае па ўзроўнях апiсанне прызнаных у краiне квалiфiкацый. З яе дапамогай ажыццяўляецца вымярэнне i ўзаемасувязь вынiкаў навучання чалавека ў працэсе ўсяго жыцця i вызначаюцца суадносiны яго ведаў i ўменняў з патрабаваннямі пэўнага ўзроўню квалiфiкацыi па галiнах прафесiйнай дзейнасцi; прафесiйныя стандарты — нарматыўны дакумент, якi вызначае ў рамках канкрэтнага вiду прафесiйнай дзейнасцi патрабаваннi, неабходныя для адпаведнасцi пэўнай квалiфiкацыi; адукацыйныя стандарты — спецыяльныя праграмы падрыхтоўкi, якiя фармiруюць веды i ўменнi, прадугледжаныя прафесiйнымi стандартамi; сiстэма сертыфiкацыi якасцi квалiфiкацыi — сiстэма ацэнкi i пацвярджэння квалiфiкацый, засвоеных падчас атрымання сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, перападрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi, навучання ў працэсе выканання работы.

Увогуле нацыянальная сiстэма квалiфiкацый можа дазволiць больш эфектыўна рэгуляваць баланс попыту i прапановы на рынку працы, павысiць якасць падрыхтоўкi неабходных квалiфiкаваных спецыялiстаў, эфектыўна выкарыстаць патэнцыял работнiкаў, арганiзаваць аўдыт адпаведнасцi кадраў сучасным патрабаванням.

Для забеспячэння высокага ўзроўню прафесiйнай кампетэнтнасцi кiраўнiцкiх кадраў i спецыялiстаў у сферы маркетынгу прапануецца павялiчыць агульную колькасць гадзiн у вучэбных планах перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi для гэтых катэгорый работнiкаў, а таксама павысiць эфектыўнасць праходжання стажыровак названымi работнiкамi на айчынных i замежных прадпрыемствах пад непасрэдным кантролем профiльных мiнiстэрстваў.

У мэтах аб'ектыўнай ацэнкi эфектыўнасцi дзейнасцi маркетынгавых службаў прадпрыемстваў рэспублiканскай i камунальнай формаў уласнасцi разглядаецца пытанне неабходнасцi правядзення iх аўдыту.

Пры фармiраваннi банкаў звестак на маладых i таленавiтых кiраўнікоў i спецыялiстаў "Перспектыва" рэспублiканскiмi i мясцовымi органамi дзяржкiравання будзе прадугледжвацца штогадовае ўключэнне ў iх склад кiраўнiкоў, якiя праявiлi сябе ў сферы менеджменту i маркетынгу, а таксама антыкрызiсных кiраўнiкоў.

У частцы павышэння патрабаванняў да ўзроўню прафесiйнай кампетэнтнасцi кiраўнікоў i спецыялiстаў у галiне менеджменту i маркетынгу разглядаецца неабходнасць унясення адпаведных дапаўненняў i змяненняў у Тыпавое палажэнне аб атэстацыi кiраўнiкоў i спецыялiстаў прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый.

Кiраўнiцтвам Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта рэкамендавана Ураду сумесна з зацiкаўленымi дзяржаўнымi органамi неадкладна зрабiць канкрэтныя захады па рэалiзацыi прапанаваных Ж.В. Грынюк канструктыўных падыходаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iстотна садзейнiчаць у прыцягненнi творчых iдэй i iнавацыйных падыходаў грамадзянскай супольнасці пры фармiраваннi i рэалiзацыi найважнейшых кiрункаў дзяржаўнай палiтыкi заклiканы Грамадска-кансультацыйны савет пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Спектр праблем, што абмяркоўваюцца на яго пасяджэннях, дастаткова шырокi, пытаннi, што выносяцца на разгляд, маюць важнае сацыяльна-эканамiчнае значэнне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика