.... 21.by

...

30.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiнская вобласць павялiчыць экспарт мяса-малочнай прадукцыi ў Харкаўскую вобласць, паведамiў старшыня Мiнаблвыканкама Леанiд Крупец па вынiках вiзiту афiцыйных i дзелавых колаў Мiншчыны ў гэты ўкраiнскi рэгiён. Абмяркоўвалiся i iншыя кiрункi супрацоўнiцтва — у сельскай гаспадарцы, энергетыцы, машынабудаваннi, адукацыi.

2009 год — юбiлейны для Кiтая. 60 гадоў таму, 1 кастрычнiка 1949 года, была створана Кiтайская Народная Рэспублiка, а ўжо на наступны дзень Савецкi Саюз прызнаў яе. СССР аказаў вялiкую дапамогу маладой рэспублiцы ў станаўленнi народнай гаспадаркi.

Адзiн з першых касманаўтаў, двойчы Герой Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт СССР Павел Паповiч памёр у Крыме на 79-ым годзе жыцця, перадаюць iнфармагенцтвы.

У Мiнску ў студзенi—жнiўнi г.г. у сярэднiм на аднаго жыхара прыпала Br5 млн. бюджэтных даходаў (у краiне — крыху больш за Br2 млн.), паведамiў БЕЛТА начальнiк iнспекцыi па падатках i зборах па Мiнску Вiктар Дашкевiч.

У Правiлах палявання паляўнiчай гаспадаркi i палявання мэтазгодна перагледзець увядзенне абмежаванняў на вясновае паляванне птушак на асобных тэрыторыях Беларусi. У першую чаргу гэта датычыцца прыродных тэрыторый пад асаблiвай аховай. Такое меркаванне выказаў Мiнiстр прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Беларусi Уладзiмiр Цалко ўчора на семiнары, якi праводзiць Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу краiны. Забарона вясновага палявання на птушак — надзённая праблема, якая мае шырокi грамадскi рэзананс. Дыскусii па ёй вядуцца ўжо амаль 20 гадоў. За гэты час у рэспублiцы значна знiзiлася колькасць вадаплаўнай птушкi, адзначыў мiнiстр.

Учора на новабудоўлi ў Мiнску ўпаў вежавы кран, паведамiлi БЕЛТА ў МНС Беларусi. НЗ адбылося на будаўнiцтве адмiнiстрацыйнага будынка на вулiцы Маякоўскага. Кранаўшчыца шпiталiзаваная з ЧМТ i мноствам ранаў. Згодна з папярэдняй версiяй, кран упаў з-за разбурэння рэйкi, па якой ён рухаўся.

Аўтамабiль збiў лася на праспекце Машэрава ў Мiнску. Гэта адбылося каля 6 гадзiн ранiцы 29 верасня ў 300 м ад стэлы "Мiнск — горад-герой". Вадзiцель "Фальксвагена" спрабаваў пазбегнуць сутыкнення i рэзка затармазiў. Аднак гэта не дапамагло, машына збiла жывёлiну. Лось ударыўся ў лабавое шкло, пераляцеў праз аўто, прайшоў некалькi метраў, аднак упаў мёртвы. Вадзiцель не пацярпеў, машына атрымала сур'ёзныя пашкоджаннi.

Лiдскiя памежнiкi затрымалi п'янага вадзiцеля без права кiравання транспартам на кантрабандным аўтамабiлi. Супрацоўнiкi памежнай службы ПП "Суботнiкi" спынiлi аўтамабiль "Фальксваген", каб праверыць у вадзiцеля дакументы. Аднак 38-гадовы вадзiцель замест таго, каб iх падаць, дыхнуў перагарам. Як выявiлася, у моцна п'янага вадзiцеля не было нi дакументаў на машыну, нi правоў. Аўтамабiль быў раней увезены на тэрыторыю Беларусi з парушэннем заканадаўства. Аўтамабiль затрыманы, праводзiцца расследаванне.

Афганская дзяўчынка загiнула пасля таго, як на яе ўпала каробка з iнфармацыйнымi буклетамi, скiнутымi з борта самалёта брытанскiх ВПС. Гэты iнцыдэнт адбыўся 23 чэрвеня, аднак вядома пра яго стала толькi цяпер. Як выявiлася, брытанскiя самалёты раскiдвалi iнфармацыйныя буклеты ў аддаленай правiнцыi. На жаль, адна каробка не змагла поўнасцю раскрыцца i ў падчас прызямлення прычынiла сур'ёзныя траўмы афганскаму дзiцяцi. Дзяўчынка была дастаўленая ў мясцовую бальнiцу ў Кандагары, дзе, нягледзячы на ўсе спробы выратаваць яе, памерла ад траўмаў. каробка з лiстоўкамi, што раскiдваюць брытанскiя ваенныя, важаць ад 14 да 18 кг.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ

З 1 кастрычнiка ў Таджыкiстане ўвойдуць у сiлу правiлы, якiя датычацца адзення i знешняга выгляду настаўнiкаў. Яны будуць дзейнiчаць як у школах, так i ў ВНУ. Правiлы, якiя распрацавала Мiнiстэрства адукацыi, абмяжуюць, у прыватнасцi, магчымасць насiць бараду. Адпускаць яе могуць толькi выкладчыкi, старэйшыя за 50 гадоў, пры гэтым даўжыня барады не павiнна перавышаць трох сантыметраў. Нельга насiць джынсы i мiнi-спаднiцы, каляровыя футболкi, празрыстыя сукенкi i адзенне, якое шчыльна прылягае да цела.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 кастрычнiка ў Таджыкiстане ўвойдуць у сiлу правiлы, якiя датычацца адзення i знешняга выгляду настаўнiкаў. Яны будуць дзейнiчаць як у школах, так i ў ВНУ. Правiлы, якiя распрацавала Мiнiстэрства адукацыi, абмяжуюць, у прыватнасцi, магчымасць насiць бараду. Адпускаць яе могуць толькi выкладчыкi, старэйшыя за 50 гадоў, пры гэтым даўжыня барады не павiнна перавышаць трох сантыметраў. Нельга насiць джынсы i мiнi-спаднiцы, каляровыя футболкi, празрыстыя сукенкi i адзенне, якое шчыльна прылягае да цела.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика