Капiтан, капiтан, усмiхнiцеся...
30.09.2009
—
Новости Общества
|
Ёсць нагода Нават калi гэта песенька не пра вас, чаму б не прыслухацца да парады? Тым больш, што сёння — Сусветны дзень усмешкi, якi ўжо дзясяты год запар адзначаецца ў першы дзень кастрычнiка. Сваiм нараджэннем гэта свята абавязана мастаку Харвi Бэлу. У творчасцi яго не было нiчога звышасаблiвага — але менавiта гэты чалавек у 1963 годзе прапанаваў сваiм чарговым заказчыкам, буйной страхавой кампанii, запамiнальную вiзiтоўку — жоўты ўсмешлiвы тварык. За работу мастак запрасiў паўсотнi долараў. Аказалася, пратрацiў. Поспех "вiзiтоўкi" пераўзышоў усе чаканнi, клiенты кампанii былi ў захапленнi ад навiнкi, i зусiм хутка мiлы тварык засвоiў новыя "тэрыторыi" — футболкi, кепкi, паштоўкi, запалкавыя скрынкi. Нават паштовае ведамства ЗША выпусцiла марку з гэтым сiмвалам. "Нiколi яшчэ ў гiсторыi мастацтва не было нiводнай работы, якая б распаўсюдзiлася так шырока i прынесла столькi шчасця, радасцi i задавальнення. Не было нiчога, зробленага так проста, але сталага зразумелым для ўсiх", — з гонарам падкрэслiваў мастак у шматлiкiх iнтэрв'ю. Менавiта ён i прапанаваў адзначаць прысвечаны добраму настрою дзень усмешкi, якi праходзiць пад заклiкам "Зрабi добрую справу — перадай усмешку ад чалавека да чалавека". Дарэчы, пазней ён заснаваў кампанiю "World Smile Corporation", якая i цяпер выкарыстоўвае смайлiк як гандлёвую марку, а ўсе прыбыткi iдуць выключна на дабрачынныя мэты. Так што ўсмiхайцеся, спадарства, усмiхайцеся! Нездарма ж i класiк Оскар Уайльд сцвярджаў: "Жыццё — занадта сур'ёзная штука, каб успрымаць яго занадта сур'ёзна". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нават калi гэта песенька не пра вас, чаму б не прыслухацца да парады? Тым больш, што сёння — Сусветны дзень усмешкi, якi ўжо дзясяты год запар адзначаецца ў першы дзень кастрычнiка.
|
|