Памінальны дзень. 21.by

Памінальны дзень

01.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

02.10.2009

На працягу першага года пасля смерці і ўсіх наступных гадоў на могілкі лепш хадзіць па суботах (акрамя 9-га і 40-га дня пасля смерці, а таксама дня шанавання продкаў — Радаўніцы, якая заўсёды выпадае на аўторак).

Варта ведаць і вучыць гэтаму дзяцей: якой дарогай вы прыходзіце на могілкі, такой і назад вяртайцеся.На працягу трох гадоў адзначалі дзень нараджэння памерлага і дзень яго смерці. Па заканчэнні гэтага тэрміну адзначалі толькі дзень смерці і ўсе  гадавыя царкоўныя святы памінання продкаў.Мы прывядзём самыя распаўсюджаныя памінальныя дні, якія былі зафіксаваны ў розныя часы на тэрыторыі Беларусі (даты адпавядаюць праваслаўнаму календару):

Дзедава пятніца,  Дзедава субота — пятніца і субота на 10-м тыдні перад Вялікаднем; Дзедава пятніца, субота, Мясаедныя, Мясапусныя дзяды — пятніца і субота на 9-м тыдні перад Вялікаднем; Грамнічныя дзяды — пятніца і субота напярэдадні Грамніц, або Стрэчання (15 лютага); Радзіцельская субота — субота на 6-м тыдні перад Вялікаднем; Радзіцельская субота — субота на 5-м тыдні перад Вялікаднем; Радзіцельская субота — субота на 4-м тыдні перад Вялікаднем; Радаўніца — аўторак на 2-м тыдні пасля Вялікадня; Траецкая субота — субота на 7-м тыдні пасля Вялікадня; Яблычны Спас — 19 жніўня (дзень ушанавання памерлых дзяцей); Спасаўскія дзяды — пятніца і субота перад Успеннем Багародзіцы (28 жніўня), Восеньскія дзяды — субота на 3-м тыдні пасля Пакроваў (14 кастрычніка), Дзмітрыеўскія дзяды — субота напярэдадні 8 лістапада (дзень шанавання святога Зміцера Салунскага); Міхайлаўскія дзяды — субота напярэдадні 21 лістапада (дзень шанавання архістраціга Міхаіла); Піліпаўскія дзяды — пятніца і субота напярэдадні Каляднага посту (пачатак — 28 лістапада).
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу першага года пасля смерці і ўсіх наступных гадоў на могілкі лепш хадзіць па суботах (акрамя 9-га і 40-га дня пасля смерці, а таксама дня шанавання продкаў — Радаўніцы, якая заўсёды выпадае на аўторак).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика