Восень-зiма-2009/2010: футра, пер'е i яркi макiяж
01.10.2009
—
Новости Общества
|
Шык-шок Крызiс не мог не адбiцца на модных паказах ва ўсiм свеце. Агульны настрой калi не трывожны, то насцярожаны, дызайнеры ўсяго свету менш эксперыментуюць i прапануюць больш камерцыйныя, "носкiя" калекцыi, што, вядома ж, нам, патэнцыйным пакупнiкам, толькi на карысць. Вось агульныя модныя тэндэнцыi сезона восень-зiма-2009/2010. 80-я i 40-я гады ХХ стагоддзя У модзе 80-я гады, i ад гэтага ўжо нiкуды не схавацца. I калi пры ўспамiне пра 80-я ў вас пачынаюцца нервовыя дрыжыкi, можна звярнуць увагу на не менш модны трэнд — 40-я. Гэта спаднiца-аловак крыху нiжэй калена, нязменная баска, пiнжак з дакладнай лiнiяй пляча i рэмень — для працоўных будняў. Увечары бярыце прыклад з гламурнага Галiвуда 40-х: атласныя сукенкi, драпiроўкi, раскошнае футра. Дзелавая дзяўчына У модзе дзелавая дзяўчына ў стылi 80-х — моцная, цэпкая, практычная, яе немагчыма не заўважыць. Шырокiя плечы, спакушальны згiб лiнii сцягна, падкрэсленая лiнiя талii, яркi макiяж i масiўныя прычоскi i аксесуары. Так-так, без шырокiх плячэй у гэтым сезоне нiяк не абысцiся, практычна ўсе рэчы з масiўнымi падплечнiкамi — хто яшчэ не выкiнуў iх з 90-х, ушывайце назад. Модны рэдактар i багема Адзiн з асноўных трэндаў — модны рэдактар, якi спяшаецца ранiцай на працу, у адной руцэ — шклянка з кавай, у другой — модная сумка. Гэта адзенне ў стылi апошнiх тэндэнцый з налётам iнтэлектуальнага шыку. У модзе таксама лёгкае адценне дэкаданса, гэта i доўгiя пацеркi, пер'е, сукенкi са струменiстых тканiн, i футра. Чорны сезон Асноўны колер сезона — чорны i белы з невялiкiмi ўкрапiнамi шэрага, сiняга, нефрытавага, чайнай ружы, фiялетавага i цёмна-чырвонага. Мiнiмалiзм Гэта флагманская тэндэнцыя крызiснага часу: дакладны крой, нiчога лiшняга, манахромнае аблiчча, адзенне з якасных тканiн. Але не забывайце мяняць аксесуары, гэта надасць вашаму строю ў стылi мiнiмалiзм жывасцi. Дарэчы, дадайце ў гэтым сезоне пояс i адзявайце яго зверху плашчоў i палiто, сукенак i джэмпераў. Добрая старая Англiя Модны трэнд на восень i зiму — англiйская правiнцыя, а гэта i накiдкi-пледы, i клетка, i паляўнiчыя трафеi, плашчы з прарэзамi для рук, i, безумоўна, цвiд, без якога ў гэтым сезоне проста нiяк! Купiце цвiдавы касцюм цi сукенку ў стылi мiнiмалiзм — яго хопiць на ўсю зiму, ды iяшчэ на некалькi гадоў. Спартыўныя рэкордыСпартыўнае адзенне прыйшло з вулiц на подыумы, i, здаецца, застанецца там надоўга. Для стварэння вобразу "гламурны шык" дадаём абцасы, хоць больш бяспечнымi будуць усё ж красоўкi. Модны сiлуэт Модны сiлуэт 2010 года: гiпертрафiраваны пясочны гадзiннiк — гэта шырокая лiнiя плячэй i сцёгнаў, тонкая талiя, а таксама сiлуэт-кокан, грушападобны сiлуэт i сiлуэт-трапецыя. Актуальны сiлуэт "прамая лiнiя", прычым чым даўжэй i таней, тым лепш, напрыклад, сукенка-максi ў стылi ампiр, а таксама чорнае палiто да шчыкалатак. Модныя дэталi У гэтым сезоне будзе шмат футра. Футрам апрацоўваюцца крысы палiто, на палiто павiнен быць футравы каўнер, яшчэ лепш — футравыя муфты i нарукаўнiкi, а таксама футравыя спаднiцы i боцiкi. Аксамiт, атлас i вельвет на пiку папулярнасцi, з гэтых тканiн з iх можа быць адзенне, абутак i аксесуары. Пальчаткi — таксама модны аксесуар сезона. Выбiраем iх на свой густ — доўгiя цi кароткiя, замшавыя цi атласныя. Пяць модных рэчаў восеньскага сезонаВысокiя боты-батфорты Высокiя боты — самая гарачая тэндэнцыя новага сезона. Насiце iх з мiнi-спаднiцамi, мiнi-сукенкамi, шортамi цi пад легiнсы цi вузкiя штаны з тунiкамi. На працу выбiрайце невысокi абцас, каб зрабiць iх больш сцiплымi. Сукенка-свiтар Можна дадаць яркi пояс i каралi — i гэта ўжо вячэрнi варыянт. Жакет у стылi мiлiтары Стыль мiлiтары трывала замацаваўся ў топе модных кiрункаў сезона. Такi жакет будзе стыльна выглядаць i са штанамi (джынсамi), i з сукенкамi (спаднiцамi). Кашамiр Кашамiр мае мяккi, шыкоўны выгляд, з кашамiру могуць быць як свiтары, кардыганы, так i шалiкi цi сукенкi. Замшавая сумка Замшавая сумка дадасць цеплынi халоднаму восеньскаму надвор'ю i настрою. Падрыхтавала Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крызiс не мог не адбiцца на модных паказах ва ўсiм свеце. Агульны настрой калi не трывожны, то насцярожаны, дызайнеры ўсяго свету менш эксперыментуюць i прапануюць больш камерцыйныя, "носкiя" калекцыi, што, вядома ж, нам, патэнцыйным пакупнiкам, толькi на карысць. Вось агульныя модныя тэндэнцыi сезона восень-зiма-2009/2010. |
|