Тварожныя берагi. 21.by

Тварожныя берагi

01.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ ў Старажытным Рыме тварог разам з сырам быў жаданай стравай на стале i бедных i багатых. Яго елi салёным i прэсным, змешвалi з малаком, мёдам i нават вiном.

I сёння тварог на снеданне — любата, ён падабаецца i дарослым, i дзецям. Галоўнае — каб карысны прадукт быў свежым i натуральным.

Тварог як кiсламалочны прадукт павiнен утрымлiваць вяршкi, малако i закваску. У залежнасцi ад спосабу вытворчасцi тварог бывае кiслотна-сычужны, кiслотны i ацыдафiльна-дражджавы. Аднак у наш час папулярнай стала нетрадыцыйная тэхналогiя вырабу, калi тварог абястлушчваюць або выдаляюць бялок. У гэтых выпадках ён мае права называцца малочна-раслiнным або тлушчавым (калi замена поўная) прадуктам. (Сумленны вытворца абавязкова пазначыць гэта на этыкетцы.)

Сапраўдны тварог — канцэнтраваны прадукт. У iм змяшчаецца значная колькасць добра збалансаванага бялку (14—16 %). Аказваецца, тварожныя бялкi ператраўлiваюцца лепш, чым мясныя, рыбныя i нават малочныя, а 300 г тварагу амаль цалкам задавальняюць сутачную патрэбнасць чалавека ў бялку.

Тварог — важная крынiца бялку з неабходнымi для арганiзма чалавека незаменнымi амiнакiслотамi, малочным цукрам, кальцыем, фосфарам, жалезам, магнiем. (Варта адзначыць, што насычанасць тварагу карыснымi рэчывамi робiць яго "прадуктам выбару" пры туберкулёзе, пераломах касцей, захворваннях крывятворнага апарата i страўнiкава-кiшачнага тракта, рахiце. Тварог рэкамендуюць пры гiпертанii, захворваннях сэрца, нырак, пры атлусценнi, падчас аднаўлення пасля цяжкай хваробы i г.д.).

Класiчны тварог утрымлiвае 18 % тлушчу. I чым яго менш, тым больш выраблена замен натуральных прадуктаў. Напрыклад, гэта могуць быць дыетычныя абястлушчаныя гатункi, якiя маюць невысокую энергетычную каштоўнасць.

З сумесi маслёнкi i абястлушчанага малака вырабляюць сталовы тварог (2 % тлушчу). Далiкатную кансiстэнцыю мае мяккi дыетычны тварог — нятлусты, якi ўтрымлiвае ўсяго 5—11 % тлушчу, а таксама салодкi. Другая разнавiднасць — дыетычны нятлусты тварог, кiслотнасць у якога у 2—3 разы меншая, чым у iншых вiдах.

Недахопу ў прадуктах з тварагу сёння няма — можна выбраць на любы густ. Харчовая прамысловасць выпускае больш як 50 найменняў тварожных вырабаў: усялякiя сыркi, пасты, тварожныя масы i крэмы. У iх, як правiла, дадаюць сметанковае масла, цукар, разынкi. Яны ўтрымлiваюць 7—9 % бялку, бываюць салодкiмi i салёнымi, могуць мець павышаную тлустасць (20—30 %), быць паўтлустымi (5—9 %), нятлустымi або дыетычнымi.

Для свежага тварагу характэрны белы або крыху жаўтаваты колер, прыемныя кiславатыя пах i смак. Калi ж колер кiсламалочнага прадукту двайны (крупiнкi белыя i жоўтыя), то, хутчэй за ўсё, ён сапсаваны. Добры тварог не вельмi сухi, без буйных камякоў, але i не вельмi вiльготны, не перанасычаны сыроваткай. Акрамя таго, ён мяккi i рассыпiсты. А вось ад пакупкi "мокрага" тварагу, а тым больш з пахам плеснi ўстрымайцеся зусiм — такiм можна атруцiцца.

Выбiраючы тварог, абавязкова звярнiце ўвагу на маркiроўку — удакладнiце дату вырабу.

Тварог — прадукт хуткапсавальны, таму захоўваць яго неабходна ў халадзiльнiку, не больш як 2—3 сутак.

Тварожнiк з яблыкамi

Iнгрэдыенты: 5 яблыкаў, 250   г тварагу, 2/3 шклянкi цукру, 3 яйкi, 125 г маргарыну, 3 шклянкi мукi, 1/2 ч. лыжкi соды.

5 яблыкаў, 250   г тварагу, 2/3 шклянкi цукру, 3 яйкi, 125 г маргарыну, 3 шклянкi мукi, 1/2 ч. лыжкi соды.

Для прыгатавання цеста змяшайце тварог, цукар, яйкi, маргарын. Дадайце муку, соду, пагашаную воцатам. Падзялiце цеста на дзве няроўныя часткi. Частка большая — гэта нiз пiрага, меншая — верх. На нiжнюю частку выкладзiце парэзаныя яблыкi, верхняй прыкрыйце. Бакi зашчыпайце. Выпякайце ў добра нагрэтай духоўцы 40 хвiлiн.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў Старажытным Рыме тварог разам з сырам быў жаданай стравай на стале i бедных i багатых. Яго елi салёным i прэсным, змешвалi з малаком, мёдам i нават вiном. I сёння тварог на снеданне — любата, ён падабаецца i дарослым, i дзецям. Галоўнае — каб карысны прадукт быў свежым i натуральным.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика