Кожны ласы на браслаўскія каўбасы. 21.by

Кожны ласы на браслаўскія каўбасы

01.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калектыву прадпрыемства “Браслаўскі каапнарыхтпрам” пад кіраўніцтвам дырэктара Уладзіміра Навумава ажно з 2002 года ў конкурсе “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” удаецца быць сярод пераможцаў. Як правіла, пры неверагодным асартыменце смачнай прадукцыі два-тры віды браслаўскіх каўбас становяцца “лаўрэатамі”.

Дарэчы, усяго на прадпрыемстве выпускаецца звыш сотні відаў каўбасных вырабаў і звыш двух дзесяткаў – паўфабрыкатаў з ялавічыны, свініны, птушкі. А яшчэ “фірменны смак” прадукцыi надае дабаўленне ў асобныя вырабы мяса каніны. У прыватнасці, з конскага мяса вырабляюцца такія сарты, як варана-вэнджаная “Вілейская” і напалову вэнджаная “Ягораўская”. Распрацоўваюцца новыя фірменныя ласункі.

Але галоўнае не ў прэстыжных узнагародах і лаўрэацкіх званнях. Для калектыву браслаўскіх вытворцаў каўбас не менш прыемна, што іх прадукцыя запатрабавана далёка за межамі раёна. Толькі з пачатку года каўбас выпрацавана каля 200 тон і каля паўсотні тон мясных паўфабрыкатаў. Прыкладна палавіна каўбасных вырабаў і паўфабрыкатаў разыходзіцца на ўласнай тэрыторыі, астатнiя прадаюцца за межы раёна. Асаблівым попытам у спажыўцоў карыстаюцца новыя гатункі каўбас “Браслаўская Люкс”, “Цірольская”, а са старых – “Смалявіцкая”, “Браслаўская”, “Іванаўская”, вырабы са шпіка, вэнджаныя кураняты, свіныя рулькі, балыкі і яшчэ шмат што.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калектыву прадпрыемства “Браслаўскі каапнарыхтпрам” пад кіраўніцтвам дырэктара...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика