Па вопратцы сустракаюць...
01.10.2009
—
Новости Общества
|
Усё больш на Ушаччыне здаецца аграгарадкоў. А якія ж яны без сучасных прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання? Прыемна сёння зайсці ў магазіны вёсак Веркуды, Арэхаўна, Вялікія Дольцы ці Глыбачаны. Гэта не проста зручныя і прыгожыя пабудовы, а і мікрапрадпрыемствы гандлю з самым сучасным для вёскі тэхналагічным і халадзільным абсталяваннем. Адметна, што ў аграгарадках кааператары стараюцца побач з аб’ектамі гандлю “садзіць” і прадпрыемствы грамадскага харчавання. І не памыляюцца: бар у вёсцы Ільюшына, напрыклад, не бывае без наведвальнікаў. Прама на трасе Ушачы—Глыбокае размясціўся новы магазін вёскі Селішча. Не менш прывабны і кааператыўны магазін у аграгарадку Вялікія Дольцы. Гандаль тут арганізаваны па метаду самаабслугоўвання. Месячны тавараабарот перавышае сотню мільёнаў рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё больш на Ушаччыне здаецца аграгарадкоў...
|
|