Самаход з рыдлёўкай i нажом
06.10.2009
—
Новости Общества
|
Вайсковец, якi самавольна пакiнуў часць, у Мiнскiм раёне напаў на мужчыну i спрабаваў завалодаць яго аўтамабiлем "Форд-Гелаксi". Здарэнне адбылося ў панядзелак: салдат тэрмiновай службы вайсковай часцi 3310, якi знаходзiўся ў нарадзе, самавольна сышоў адтуль. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, ранiцай гэтага ж дня, каля паловы на сёмую, ён "засвяцiўся" ў вёсцы Раўбiчы, дзе напаў на ўладальнiка аўто, каб завалодаць машынай. І хаця 40-гадоваму жыхару Астрашыцкага Гарадка салдат пагражаў рыдлёўкай i нажом, пацярпелы трапiўся не баязлiвага дзясятка i аказаў рабаўнiку супрацiўленне. Апошняму, пасля таго, як ён нанёс пацярпеламу парэзы правай кiсцi, давялося рэцiравацца. Затрымалi вайскоўца на пачатку трэцяй ночы ў аўторак на вулiцы Гарадзецкай у Мiнску. Цяпер па гэтым факце вядзецца следства. Iгар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вайсковец, якi самавольна пакiнуў часць, у Мiнскiм раёне напаў на мужчыну i спрабаваў завалодаць яго аўтамабiлем "Форд-Гелаксi". |
|