У беларускiх шахматыстаў з'явiўся свой сайт. 21.by

У беларускiх шахматыстаў з'явiўся свой сайт

06.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У межах сумеснага праекта "Адкрытыя шахматы", якi рэалiзуецца Прэзiдэнцкiм спартыўным клубам i беларускай федэрацыяй шахмат, пачаў сваю работу iнтэрнэт-партал www.openchess.by.

Цяпер удзельнiкi праекта, юныя шахматысты з усёй Беларусi, змогуць не толькi аператыўна знаёмiцца з падзеямi айчыннага шахматнага жыцця i навiнамi, але i ўдасканальваць сваё майстэрства з дапамогай спецыяльных урокаў рознага ўзроўню складанасцi. Аўтарамi ўрокаў будуць вядомыя беларускiя шахматысты. Першы он-лайн урок запланаваны на лiстапад, i правядзе яго малады беларускi грасмайстар Андрэй Жыгалка.

У той жа час абноўлены i сайт Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба, з'явiлася яго англамоўная версiя. Цяпер наведвальнiкi рэсурсу www.sportclub.by могуць у поўным аб'ёме знаёмiцца са спартыўнымi спаборнiцтвамi i турнiрамi, якiя праходзяць пад эгiдай Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба. Тут можна атрымаць поўную iнфармацыю пра стыпендыi i стыпендыятаў Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба, больш аб'ёмнай стала статыстычная iнфармацыя пра спаборнiцтвы, у тым лiку хакейныя турнiры. Цяпер кожны ахвотны можа пакiнуць на сайце сваё пытанне цi прапанову i атрымаць адказ у межах зваротнай сувязi.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах сумеснага праекта "Адкрытыя шахматы", якi рэалiзуецца Прэзiдэнцкiм спартыўным клубам i беларускай федэрацыяй шахмат, пачаў сваю работу iнтэрнэт-партал www.openchess.by
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика