Мартынаў едзе з візітам у Фінляндыю
12.10.2009 13:20
—
Новости Общества
|
13 кастрычніка міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў наведае з рабочым візітам Фінляндыю. Падчас візіту Мартынаў правядзе пашыраныя перамовы з міністрам замежных спраў Фінляндыі Аляксандрам Стубам. Запланаваныя таксама сустрэчы кіраўніка беларускага МЗС з прэзідэнтам Тар’яй Халанен, міністрам эканомікі Маўры Пекарыненам і прадстаўнікамі парламента. Апроч таго, Мартынаў выступіць перад акадэмічнымі коламі і ў Фінляндскім інстытуце міжнародных адносін. Падчас перамоваў акцэнт будзе зроблены на пашырэнне ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку з выкарыстаннем ініцыятывы «Усходняе партнёрства», актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на гандлёва‑эканамічную і інвестыцыйны складнікі, узаемадачыненні Беларусі з Фінляндыяй у міжнародных арганізацыях. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 кастрычніка міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў наведае з рабочым візітам Фінляндыю.
|
|