Укладчыкi арыентуюцца на высокую даходнасць. 21.by

Укладчыкi арыентуюцца на высокую даходнасць

13.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч, каментуючы цяперашнюю цiкавасць насельнiцтва краiны да рублёвых дэпазiтаў. Паводле яго слоў, людзi сталi размяшчаць больш сваiх сродкаў у беларускiх банках менавiта ва ўклады ў нацыянальнай валюце.

Улiчваючы вераснёўскае знiжэнне курсу долара i высокi кошт еўра, арыентацыя на беларускi рубель укладчыкаў цалкам зразумелая. Тым больш, што зберажэннi грамадзян у нацыянальнай валюце па-ранейшаму захоўваюць сваю прывабнасць i па даходнасцi: стаўкi па тэрмiновых рублёвых дэпазiтах даходзяць у сярэднiм да 20 працэнтаў гадавых, а некаторыя банкi даюць магчымасць насельнiцтву размяшчаць доўгатэрмiновыя дэпазiты пад 22—24 працэнты. Стаўкi ж па доўгатэрмiновых валютных дэпазiтах вагаюцца ў межах ад 8 да 13 працэнтаў, што не ўсiх задавальняе. Асаблiва пры знiжэннi курсу "амерыканца".

Падсумоўваючы вынiкi дзевяцi месяцаў гэтага года, у Нацыянальным банку адзначаюць, што рублёвыя i ўклады ў замежнай валюце павялiчылiся за гэты час больш як на 3,5 трыльёна рублёў, цi на 26,7 працэнта. На пачатак кастрычнiка ўклады насельнiцтва перавысiлi 16,8 трыльёна рублёў. Дэпазiты ў нацыянальнай валюце склалi звыш 7,2 трыльёна рублёў i выраслi за верасень больш як на 104 мiльярды. У замежнай валюце ў банках укладчыкi цяпер трымаюць у эквiваленце амаль 3,5 мiльярда долараў ЗША.

У разлiку на аднаго жыхара краiны з пачатку года на 379 250 рублёў папоўнiлiся зберажэннi, што трымаюць грамадзяне ва ўкладах i ашчадных сертыфiкатах: на 1 кастрычнiка на аднаго беларуса прыпадала 1 мiльён 780 тысяч 850 рублёў зберажэнняў, размешчаных у дэпазiтах i сертыфiкатах. На пачатку года адпаведная лiчба раўнялася 1 мiльёну 401 тысячы 600 рублям. За верасень, дарэчы, зберажэннi ў разлiку на аднаго жыхара папоўнiлiся 9150 рублямi. Апошняя параўнальна "сцiплая" лiчба, падкрэслiваюць у галоўным банку, тлумачыцца i тым, што беларусы ў вераснi рабiлi сезонныя закупкi, у прыватнасцi, запасалiся агароднiнай на зiму.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч, каментуючы цяперашнюю цiкавасць насельнiцтва краiны да рублёвых дэпазiтаў. Паводле яго слоў, людзi сталi размяшчаць больш сваiх сродкаў у беларускiх банках менавiта ва ўклады ў нацыянальнай валюце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика