Азартны пачатак чорнай серыі. 21.by

Азартны пачатак чорнай серыі

13.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палiтычны гром грымнуў 1 кастрычнiка. У гэты дзень аўтарытэтная польская газета "Жэчпаспалiта" размясцiла на сваiх старонках раздрукоўку некалькiх сенсацыйна скандальных тэлефонных размоў. Дакладней, Збiгнева Хлябоўскага, старшынi камiсii Сейма па публiчных фiнансах i адначасова кiраўнiка парламенцкага клуба партыi прэм'ер-мiнiстра Дональда Туска (на фота) "Грамадзянская платформа", з Рышардам Сабесякам, уласнiкам сеткi "Казiно палёнiя Вроцлаў" i фiрмы "Golden Play" ("Залатая гульня"), а таксама размоў апошняга з Янам Косакам, яшчэ адным прадстаўнiком гульнявой галiны.

Раздрукоўкi нейкiм чынам трапiлi ў газету ад "добразычлiўцаў" з Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро (ЦАБ). Гэта асобная спецслужба, якая не ад вясёлага жыцця была створана некалькi гадоў таму ў Польшчы i аб яе задачах гаворыць сама назва. Менавiта ЦАБ, якую ўзначальвае вядомы палiтык Марыуш Камiньскi, i зрабiла тайны запiс згаданых размоў. Аб чым iшла ў iх гутарка? Рэч у тым, што год таму ў пошуках дадатковых сродкаў для будаўнiцтва спартыўных аб'ектаў з нагоды правядзення ў Польшчы чэмпiянату па футболе "Еўра-2012" урад распрацаваў праект змяненняў у закон аб азартных гульнях, якiя ў гэтай краiне вельмi шырока распаўсюджаны i прыносяць iх арганiзатарам мiльярдныя даходы. Таму было вырашана абкласцi гэты бiзнэс дадатковымi выплатамi ў дзяржаўную скарбонку, каб атрымаць даволi значную суму — 496 млн злотых штогод.

Дапытлiвыя журналiсты без цяжкасцяў расшыфравалi, хто стаiць за не аднойчы названымi ў размовах Хлябоўскага па-свойску iмёнамi "Мiрэк" i "Гжэсь". Iмi аказалiся мiнiстр спорту Мiраслаў Джэвецкi i вiцэ-прэм'ер мiнiстр унутраных спраў i адмiнiстрацыi Гжэгаж Схетына, якiя таксама прыкладалi руку да блакавання праекта, асаблiва Джэвецкi. Гэты спрытны дзеяч "Грамадзянскай платформы" за некалькi месяцаў двойчы кардынальна мяняў сваё стаўленне да праекта: спачатку падтрымлiваў яго, а потым раптам напiсаў лiст на адрас Мiнiстэрства фiнансаў, у якiм прасiў скасаваць увядзенне дадатковых выплат, бо, маўляў, праграма будоўлi спартыўных аб'ектаў скарачаецца. Аднак праз некалькi месяцаў, у пачатку верасня, Джэвецкi звяртаецца ў Мiнфiн ужо з лiстом адваротнага зместу, дзе просiць усё ж пакiнуць у праекце запiс аб выплатах: патрэбныя сродкi на далейшае развiццё лёгкаатлетычнага i байдарачнага спорту ў сувязi з апошнiмi дасягненнямi польскiх спартоўцаў.

Чаму ж Джэвецкi зноў так рэзка змянiў пазiцыю? Як паведамляюць польскiя СМI, шэф ЦАБ Марыуш Камiньскi ў жнiўнi iнфармаваў Дональда Туска аб тым, што ў сапраўднасцi робiцца вакол праекта. Гэтая службовая iнфармацыя нейкiм загадкавым чынам стала вядома бiзнэсменам з азартнай галiны. Тэлефонныя размовы на тэму праекта рэзка спынiлiся. Але цiшыню ўзарвала "бомба" ў "Жэчыпаспалiтай". Палiтыкi "Грамадзянскай платформы" схiльныя лiчыць, што гэтую бомбу Марыюш Камiньскi, якi раней належаў да партыi "Закон i справядлiвасць", што ўзначальваў брат-блiзнюк польскага прэзiдэнта, былы прэм'ер Яраслаў Качыньскi, падклаў пад Дональда Туска, памiж якiм i Качыньскiм iдзе перманентная "халодная вайна".

Вядома ж, Туск вымушаны рэагаваць на скандальную справу. Першым у адстаўку пайшоў адзiн з яго блiжэйшых паплечнiкаў Збiгнеў Хлябоўскi. Праз пару дзён прыйшла чарга Мiраслава Джэвецкага. Праўда, апошнi спрабаваў неяк выратавацца. Ён сабраў у мiнулую суботу прэсавую канферэнцыю, каб растлумачыць, што ён не вiнаваты. Я бачыў гэтую канферэнцыю па спадарожнiкавым тэлебачаннi. Было выразна вiдаць, наколькi "дзiцячая" аргументацыя ў мiнiстра, востра атакаванага на працягу больш за гадзiну журналiстамi. Нiхто яму не паверыў. У вынiку — адстаўка. Джэвецкi — не проста мiнiстр, ён яшчэ i скарбнiк "Грамадзянскай платформы", вельмi багаты чалавек, мiльянер, мае вiлу ў ЗША. Зрэшты, i iншыя фiгуранты азартнай аферы, як паведамляюць польскiя СМI — людзi далёка не бедныя, валодаюць агромнiстымi капiталамi.

Бура ва ўрадзе Туска працягваецца. На чарзе — адстаўкi мiнiстра ўнутраных спраў i адмiнiстрацыi Гжэгажа Схетыны, мiнiстра юстыцыi Анджэя Чумы, некалькi намеснiкаў мiнiстраў. Аднак, калi прыўзняцца над усiм, што адбываецца, узнiкае пытанне: а цi мела ў сапраўднасцi месца карупцыя? Палiтыкi "Грамадзянскай платформы" лiчаць, што можна казаць толькi аб амаральных паводзiнах палiтыкаў, бо законы пакуль што парушаныя не былi, да рэалiзацыi лобiнгу справа не дайшла. Ды i сам кiраўнiк ЦАБ падчас жнiвеньскай аўдыенцыi ў Туска на пытанне апошняга, цi здзейснiў злачынства хтосьцi з пералiчаных у iнфармацыi Камiньскага асобаў, даў негатыўны адказ. Тым не менш, крыху больш, чым праз месяц праз прэсу iнспiруецца скандал, якi ў чарговы раз абурае грамадскае меркаванне Польшчы. I ў гэтым, трэба разумець, кiраўнiк польскага ўрада ўскладае вiну на Марыюша Камiньскага, якi, як цытуе iнтэрнэт-партал "Dziennik.pl" Дональда Туска, дзейнiчаў "па палiтычным заказе партыi Яраслава Качыньскага". У выступленнi па тэлебачаннi Туск падкрэслiў, што "з пункту гледжання дзяржавы сiтуацыя сёння крытычная. Альбо правiць будзе кiраўнiк ЦАБ, альбо прэм'ер". Польскi прэм'ер выказаўся ў адрас сваiх палiтычных апанентаў вельмi эмацыянальна, падкрэслiў, што акцыя ЦАБ выкарыстоўваецца "для вялiкай палiтычнай вайны памiж "Законам i справядлiвасцю" (ЗiС) i "Грамадзянскай платформай" (ГП) i ён запатрабуе для гэтай вайны найлепшых, цвёрдых людзей. I сярод iх назваў ужо былога мiнiстра Гжэгажа Схетыну, якi пасля Хлябоўскага ўзначалiць парламенцкi клуб ГП i "будзе бiцца ў Сейме з ЗiС".

Аналiзуючы тое, што адбываецца, можна зрабiць выснову: ужо цяпер у краiне распальваецца схватка за прэзiдэнцкае крэсла, хоць да выбараў яшчэ далёка, больш за год. I, як сказаў у тэлевiзiйнай дыскусii адзiн з прадстаўнiкоў Польскай сялянскай партыi, гэта толькi пачатак "чорнай серыi" скандалаў, якiя, як заўсёды, будуць суправаджаць перадвыбарную i выбарчую кампанii.

Мiхаiл Бацян.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палiтычны гром грымнуў 1 кастрычнiка. У гэты дзень аўтарытэтная польская газета "Жэчпаспалiта" размясцiла на сваiх старонках раздрукоўку некалькiх сенсацыйна скандальных тэлефонных размоў. Дакладней, Збiгнева Хлябоўскага, старшынi камiсii Сейма па публiчных фiнансах i адначасова кiраўнiка парламенцкага клуба партыi прэм'ер-мiнiстра Дональда Туска (на фота) "Грамадзянская платформа", з Рышардам Сабесякам, уласнiкам сеткi "Казiно палёнiя Вроцлаў" i фiрмы "Golden Play" ("Залатая гульня"), а таксама размоў апошняга з Янам Косакам, яшчэ адным прадстаўнiком гульнявой галiны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика