Сёння Дзень маці
14.10.2009 11:17
—
Новости Общества
|
Дзень маці адзначаюць у Беларусі 14 кастрычніка. Свята заснавана ў 1996 годзе распараджэннем кіраўніка дзяржавы. З 8 па 14 кастрычніка прайшоў Тыдзень маці. Падчас акцыі на прадпрыемствах і ва ўстановах краіны былі арганізаваны святочныя канцэрты, выставы, конкурсы, прысвечаныя маці. В цэрквах прайшлі ўрачыстыя набажэнствы. 14 кастрычніка ў Савеце міністраў пройдзе прыём, на які запрошаны шматдзетныя і прыёмныя маці, а таксама маці адораных дзяцей. Жанчыны змогуць расказаць прадстаўнікам улады аб сваіх праблемах, задаць ім пытанні. Такія прыёмы 14 кастрычніка адбудуцца ў органах улады на месцах. Віншаванне адрасаваў жанчынам Аляксандр Лукашэнка. Паводле звестак Мінпрацы, у Беларусі налічваецца прыкладна 1,5 млн. сем’яў. Ордэнам Маці ўзнагароджаны 5 тыс. 695 жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень маці адзначаюць у Беларусі 14 кастрычніка. Свята заснавана ў 1996 годзе распараджэннем кіраўніка дзяржавы. |
|