Генпракуратура прымусіць чыноўнікаў жыць паводле Кодэксу гонару. 21.by

Генпракуратура прымусіць чыноўнікаў жыць паводле Кодэксу гонару

14.10.2009 12:51 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генеральная пракуратура Беларусі прапаноўвае распрацаваць Кодэкс гонару дзяржслужбоўцаў. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 14 кастрычніка ў Мінску заявіў намеснік Гепракурора Віктар Конан.

Конан таксама акрэсліў тыя рысы, якімі мусіць валодаць дзяржслужбоўца: «Гэта павінен быць чалавек непадкупны, разумны, пісьменны, разважлівы». Генпракуратура настойвае на стварэнні у ведамствах адмысловых камісій, у якіх будзе разглядацца кожны канкрэтны чыноўнік.

«У кожным міністэрстве, ведамстве павінны быць створаныя (яны ўжо ў большасці існуюць) антыкарупцыйныя камісіі, якія будуць вырашаць пытанні росту кадраў, вылучэнне іх на вышэйшыя пасады, рэзэрв кадраў для высоўвання. — адзначыў Віктар Конан. — Мы прапаноўваем увесці такую сістэму, каб на гэтых камісіях разглядалі чалавека, які рухаецца кар’ернай лесвіцы службе, каб ён быў непадкупным, праўдзівым, разумным».

Паводле інфармацыі намесніка Генпракурора, карупцыйныя злачынствы ў Беларусі складаюць 2,6% ад агульнай колькасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральная пракуратура Беларусі прапаноўвае распрацаваць Кодэкс гонару дзяржслужбоўцаў. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 14 кастрычніка ў Мінску заявіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика