Стэнаграма адказаў Лукашэнкі перапісчыцы
15.10.2009 16:38
—
Новости Общества
|
Тэлеканалы паказалі рэпартажы пра тое, як перапіс прайшоў у рэзідэнцыі Дразды. Дзяржаўныя СМІ акцэнтавалі ўвагу на пунктах, якія тычыліся мовы: «— Вашае грамадзянства? — Беларус. — Да якой нацыянальнасці Вы сябе адносіце? — Ну, канечне ж, беларус, калі вы мяне абралі прэзідэнтам. — Ваша родная мова? — Беларуская. (Пасля паўзы.) Беларуская, расейская мова. Для мяне аднолькавыя дзве мовы. — На якой мове Вы звычайна размаўляеце дома? — А па-рознаму — ад беларускай да расейскай. І на трасянцы таксама. — Тады я ўкажу і тую, і тую... — А да якой нацыянальнасці сябе адносіць Мікалай? — (Лукашэнка сыну) Ты — беларус? Беларус. Малайчынка!..» Акурат моўныя пункты выклікалі найбольшую грамадскую дыскусію напярэдадні перапісу. Сваімі адказамі Лукашэнка фактычна падтрымаў статус беларускай мовы як роднай і хатняй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Вашае грамадзянства?— Беларус... |
|