Цянюта прынёс прысягу пад нацыянальным сцягам
19.10.2009 11:48
—
Новости Общества
|
У нядзелю 18 кастрычніка шараговец Андрэй Цянюта прыняў урачыстую прысягу. Ён адзін з дзесятка актывістаў апазіцыі, прызваных служыць за апошні час. На цырымонію ў полацкую вайсковую частку прыехалі бацькі жаўнера, а таксама сябры з Гомеля й Менска. Яны і ўзнялі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг у часе прынясення прысягі Цянютам. Зазначым, што маладафронтацы заўважылі ў часці на прысязе супрацоўніка Віцебскага КДБ. Увесь дзень Андрусь Цянюта прабыў з роднымі й сябрамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На цырымонію ў полацкую вайсковую частку прыехалі бацькі жаўнера, а таксама сябры з Гомеля й Менска.
|
|