Беларусь вядзе перагаворы з МВФ аб павелічэнні капіталу дзяржбанкаў за кошт сродкаў бюджэту
19.10.2009 16:31
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду, член савета дырэктараў Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў. Паводле слоў Сяргея Дубкова, у адпаведнасці з дамоўленасцямі з фондам такія пытанні павінны абмяркоўвацца з экспертамі МВФ. Гаворачы ў цэлым аб рабоце банкаўскага сектара ў Беларусі, прадстаўнік Нацбанка падкрэсліў: «Мы робім дастаткова для таго, каб знешнія фактары не паўплывалі на стабільнасць банкаўскай сістэмы Беларусі. Нацбанку ўдаецца падтрымліваць неабходны ўзровень стабільнасці». Паводле ацэнкі Сяргея Дубкова, банкаўская сістэма краіны завершыць 2009 год з прыбыткам, аднак пакуль складана сказаць, які менавіта памер прыбытку будзе атрыманы. Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года беларускія банкі павялічылі свой прыбытак на 20 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Паводле слоў Сяргея Дубкова, цяпер пытанне прыбытку з’яўляецца другасным у параўнанні з неабходнасцю стварэння ў банках рэзерваў на пакрыццё магчымых страт па актывах, маючых крэдытную рызыку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду, член савета дырэктараў Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў. |
|