На наступным тыдні будзе створаная нацыянальна‑дэмакратычная кааліцыя
19.10.2009 21:42
—
Новости Общества
|
У яе склад увойдуць Рух «За свабоду», БХД, Партыя БНФ, «Малады фронт», Партыя свабоды і прагрэсу, «Правы альянс», «Маладая Беларусь», МХСС «Маладыя дэмакраты». «Пагадненне павінна быць урачыста падпісана 27 ці 28 кастрычніка, — кажа намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. — Таксама вядуцца перамовы аб далучэнні да кааліцыі партыі Шушкевіча. Пазней мы разашлём запрашэнне аб далучэнні да нас АГП і КХП‑БНФ». Канчатковая назва новага ўтварэння яшчэ не ўзгодненая. Сярод варыянтаў прапаноўваецца — Нацыянальна‑дэмакратычная кааліцыя, народна‑дэмакратычны блок. Тым часам Рух «За свабоду» сутыкнуўся з адмовамі памяшканняў у правядзенні «Еўрапейскага форуму» 14 лістапада. «Прыйшлі адмоўныя адказы з Палацу спорту і кінатэатру «Кастрычнік». У Палацы Рэспублікі нам параілі звярнуцца ва Ўпраўленне справамі прэзідэнта, якому належыць памяшканне. Пакуль няма адказу ад КЗ «Мінск», — кажа Ю.Губарэвіч. Тым не менш, было вырашана, што незалежна ад абставін Форум адбудзецца — хай і пад адкрытым небам. Ужо сёння дэлегатамі на Форум вылучана блізу 600 чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У яе склад увойдуць Рух «За свабоду», БХД, Партыя БНФ, «Малады фронт», Партыя свабоды і прагрэсу, «Правы альянс». |
|