Беларусь, Кітай і Літва ствараюць транспартны калідор. 21.by

Беларусь, Кітай і Літва ствараюць транспартны калідор

20.10.2009 10:13 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэкларацыя аб стварэнні транспартнага калідора «Усход‑Захад» праз Літву, Беларусь, Расію, Казахстан і Кітай падпісана ў Вільні. Гэты дакумент змацавалі сваімі подпісамі міністры транспарту Беларусі, Літвы і Кітая.

На думку міністраў транспарту трох краін, стварэнне транспартнага калідора паміж Азіяй і Еўропай — важная ініцыятыва. Праўда, форма ўдзелу Расіі і Казахстану ў ёй няясная.

Гэты калідор будзе альтэрнатывай марскім шляхам, па якіх грузы з Кітая і іншых краін Азіі цяпер перапраўляюцца ў Еўропу. Да таго ж па сушы грузы з Азіі дастаўляць у два разы хутчэй, чым па моры, і значна танней.

Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын адзначыў, што ў трох краін таксама ёсць планы стварэння кантэйнернага поезда тыпу «Вікінг».

«Мы атрымаем дадатковыя патокі грузаў з Кітая, якія пройдуць праз тэрыторыю Беларусі, і максімальна выкарыстаем транзітныя магчымасці, бо сёння прапускная здольнасць нашых транспартных камунікацый выкарыстоўваецца на трэць, — сказаў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Іван Шчэрба. А грошы, атрыманыя ад транзіту, мы зможам накіраваць на развіццё транспартнай інфраструктуры».

Сустрэча міністраў транспарту Беларусі, Літвы і Кітая праходзіла ў рамках міжнароднага форуму міністраў транспарту краін ASEM.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэкларацыя аб стварэнні транспартнага калідора «Усход‑Захад» праз Літву, Беларусь, Расію, Казахстан і Кітай падпісана ў Вільні. Гэты дакумент...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика