За беларускую мову ўсё яшчэ затрымліваюць
20.10.2009 17:29
—
Новости Общества
|
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, ягоную намесніцу Насту Палажанку і актывіста арганізацыі Дзяніса Карнова. Маладафронтаўцаў затрымалі недалёка ад чыгуначнага вакзалу сталіцы ў той момант, калі актывісты збіралі подпісы ў рамках кампаніі «За беларускую мову!». Зміцера Дашкевіча, Насту Палажанку і Дзяніса Карнова даставілі ў міліцыю Кастрычніцкага раёну Менску. Міліцыянты праверылі на кампутары асобы затрыманых і адпусцілі іх на волю. Зміцер Дашкевіч паведаміў, што міліцыянты параілі ім збіраць подпісы на тэрыторыі іншых раёнаў сталіцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, ягоную намесніцу Насту Палажанку і актывіста арганізацыі Дзяніса Карнова.
|
|