ІНДУСТРЫЯ ДАБРАБЫТУ. 21.by

ІНДУСТРЫЯ ДАБРАБЫТУ

21.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння пластыкавыя карткi для жыхароў нашай краiны ўжо не з'яўляюцца атрыбутам прыгожага i дарагога жыцця. Яны трывала ўвайшлi ў паўсядзённы побыт, заваявалi папулярнасць i ў шэрагу выпадкаў прадэманстравалi перавагу ў параўнаннi з гатоўкаю ў кашальку. Паводле статыстыкi Нацыянальнага банка, на 1 лiпеня гэтага года колькасць банкаўскiх пластыкавых картак у Беларусi складала больш за 6,5 млн штук, за адзiн толькi 2008 год колькасць картак у абарачэннi вырасла на 35 працэнтаў. Пры гэтым амаль 90 працэнтаў — гэта карткi мiжнародных сiстэм разлiкаў.

"Беларускi Iндустрыяльны Банк" таксама прыступiў да эмiсii мiжнародных пластыкавых картак Visa Electron, самых папулярных i даступных у свеце картак аплатнай сiстэмы Visa International. У чым жа перавагi гэтага банкаўскага прадукта? Пра гэта нам раскажа начальнiк падраздзялення банкаўскiх пластыкавых картак Аляксей ПIВАВАРАЎ:

— Аляксей, я збiраюся ў хуткiм часе паехаць на адпачынак у Аб'яднаныя Арабскiя Эмiраты. I, адкрыўшы карт-рахунак у беларускiх рублях у вашым банку, якiм чынам я магу там рабiць пакупкi ў крамах, здымаць наяўныя?

— Усё гэта можна будзе зрабiць без праблем. У Эмiратах пры неабходнасцi вы зможаце зняць наяўныя — дырхамы, разлiчыцца па безнаяўным разлiку за тавары цi паслугi таксама ў валюце краiны знаходжання.

— А калi раптам на картцы скончылiся грошы, не разлiчыла свой "фiнансавы апетыт"?

— Хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, што калi раптам у вас на картцы скончылiся грашовыя сродкi ў беларускiх рублях, то ўнесцi грошы на вашу картку можа любая фiзiчная асоба — ваш муж, дачка цi мама. Для гэтага трэба падысцi з пашпартам у банкаўскi офiс па вулiцы Мельнiкайтэ, 8. I грошы праз некалькi хвiлiн будуць даступныя трымальнiку карткi, дзе б ён нi знаходзiўся.

— Я зноў пра Эмiраты. Запланавала там набыць ювелiрныя вырабы для сябе i для дачкi, патрацiць даволi шмат грошай. Адпаведна, i на картцы ў мяне будзе прыстойная сума. Цi трэба дэклараваць гэтыя грошы на мяжы?

— Яшчэ адной значнай перавагай пластыкавых картак з'яўляецца тое, што пры праходжаннi мытнага кантролю iх не дэкларуюць, у адрозненне ад наяўных грошай.

— Аляксей, у што мне абыдзецца набыццё пластыкавай карткi i якiя крокi трэба зрабiць, каб адкрыць карт-рахунак?

— Калi вы адкрываеце асабiсты карт-рахунак (у доларах ЗША цi ў беларускiх рублях), то заплацiце толькi за так званы "пластык", картку, гэта ўсяго 7000 рублёў, цi 3 долары. Вы зможаце бясплатна здзяйсняць розныя плацяжы (за камунальныя паслугi, газ, электраэнергiю, хатнi i мабiльны тэлефоны) праз банкаматы i iнфакiёскi Сiстэмы банкаўскага самаабслугоўвання — СБС, куды ўваходзiць ААТ "Беларускi Iндустрыяльны Банк", а таксама ААТ "Белзнешэканамбанк", ААТ "Тэхнабанк", ААТ "Масква-Мiнск", ААТ "Альфа-Банк", ААТ "Белсвiсбанк", ЗАТ "РРБ-Банк".

Калi вы вырашылi набыць картку банка, вам неабходна прыйсцi да нас з пашпартам i грашыма, запоўнiць заяву i скласцi дамову. Супрацоўнiкi банка раскажуць пра правiлы карыстання, адкажуць на ўсе пытаннi.

— I вось я трымальнiк карткi. Што неабходна зрабiць мне як трымальнiку карткi перад паездкай за мяжу?

— Па-першае, праверыць працаздольнасць карткi ў банкамаце цi iнфакiёску, па-другое, звярнуць увагу на лiмiт расходавання грашовых сродкаў, па-трэцяе, пераканацца ў наяўнасцi грашовых сродкаў на рахунку. I яшчэ адзiн важны момант: у жыццi ўсякае здараецца, калi раптам у вас знiкла картка (выкралi, згубiлi), лепш загадзя набыць яшчэ адну. Гэта дазволiць заблакаваць картку, але пры гэтым захаваць доступ да свайго рахунку з дапамогай другой карткi. Па ўласным вопыце скажу, што ў адным месцы нiколi не варта трымаць абедзве карткi. Гэта засцеражэ вас ад розных непрыемнасцяў.

Алена Афанасьева.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пластыкавыя карткi для жыхароў нашай краiны ўжо не з'яўляюцца атрыбутам прыгожага i дарагога жыцця. Яны трывала ўвайшлi ў паўсядзённы побыт, заваявалi папулярнасць i ў шэрагу выпадкаў прадэманстравалi перавагу ў параўнаннi з гатоўкаю ў кашальку. Паводле статыстыкi Нацыянальнага банка, на 1 лiпеня гэтага года колькасць банкаўскiх пластыкавых картак у Беларусi складала больш за 6,5 млн штук, за адзiн толькi 2008 год колькасць картак у абарачэннi вырасла на 35 працэнтаў. Пры гэтым амаль 90 працэнтаў — гэта карткi мiжнародных сiстэм разлiкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика