На плячах просты баран — ды сам сабе пан. 21.by

На плячах просты баран — ды сам сабе пан

22.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22.10.2009

Традыцыйным зімовым адзеннем беларусаў быў, безумоўна, кажух, пашыты з аўчыны.

Менавіта кажух станавіўся самым актыўным удзельнікам шматлікіх абрадаў. З аднаго боку, наяўнасць поўсці надзяліла кажух якасцямі “нечалавечага”, іншага свету. Кажух “пераймаў” сімволіку скуры жывёлы. З другога боку, кажух з-за густой воўны стаў сімвалам прыбытку, дабрабыту, багацця і працягу роду, жыццёвых сіл. А словазлучэнні, якія даволі часта выкарыстоўваліся ў размовах “махнаты — багаты”, “махнатая рука”, былі яскравым пацвярджэннем гэтага. На Каляды, Масленку, Вялікдзень і іншыя святы па вёсцы з хаты ў хату хадзілі калядоўшчыкі, валачобнікі, або “цыганы”. На іх былі вывернутыя кажухі, бо яны ж не павінны былі быць падобнымі на звычайных людзей. Тым самым яны жадалі гаспадарам хаты сямейнага дабрабыту, багацця, пладавітасці. Кажух стаў неад’емным атрыбутам вясельнага рытуалу. Перад тым як адправіць дачку пад вянец, бацькі саджалі яе на пасад — дзяжу, накрытую кажухом. Кажух, вывернуты на левы бок, апранала цешча ці свякроўка, калі сустракалі маладых на парозе хаты. Лічылася, што тым самым маладым жадаюць мець прыгожых і здаровых, “як мядзведзі”, дзяцей. Часам паміж маладымі і бацькамі гучаў такі дыялог: “Бацько, матко,  чаго ж вы махнаты? — А каб вам было  багато”.Калі маладых саджалі за вясельны стол, на лаву для іх таксама слалі кажух. У вясельных пажаданнях гучалі і такія выразы: “Каб жаніх быў багаты, як кажух валасаты...”, “Кажух лахматы, а будзьце багатыя...”У першую шлюбную ноч маладых маглі пакласці на кажух ці накрыць кажухом замест коўдры. Падчас родаў бабка-павітуха рыхтавала кажух. І як толькі малое з’яўлялася на свет, загортвала яго ў кажух і прыгаворвала: “Як шуба касмата, будзь і ты так багаты”.Каб жыццёвыя сілы ніколі не пакідалі дзіця, яго ў час першай стрыжкі ў год таксама садзілі на кажух. Акрамя сімволікі багацця і жыццёвай патэнцыі кажух з’яўляўся абярэгам ад нячыстай сілы. На Беларусі доўгі час існаваў звычай, пры якім жаніх у дзень вяселля незалежна ад надвор’я павінен быў апрануць кажух. Бабка-павітуха, калі сустракалі хросных бацькоў з хрэснікам на парозе хаты, таксама павінна была быць у кажусе, “каб зберагчы дзіця ад сурокаў”. Кажух як сімвал пладавітасці і як абярэг адначасова часта выкарыстоўвалі ў жывёлагадоўлі. Так, набытую карову пераводзілі праз разасланы каля варотаў кажух; у кажух заварочвалі нованароджанае цялятка. Кажухом абгортвалі траму пры будаўніцтве дома, “каб усяго было шмат, як шарсцінак у кажусе”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйным зімовым адзеннем беларусаў быў, безумоўна, кажух, пашыты з аўчыны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика