БАТЭ – АЕК – 2:1. 21.by

БАТЭ – АЕК – 2:1

22.10.2009 22:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барысаўскі БАТЭ атрымаў валявую перамогу ў матчы 3-га туру футбольнай Лігі Еўропы, абыграўшы грэцкі АЕК – 2:1. Пасля першага тайму грэкі вялі 1:0.

Матч прайшоў 22 кастрычніка ў Мінску на стадыёне "Дынама" пад акампанемент дажджу і на нібы пабітым вайной і варожымі бамбёжкамі полі.

АЕК адкрыў лік на 31-й хвіліне з пенальці, прызначаным за фол Сасноўскага супраць Немета. Пенальці ж рэалізаваў Ісмаэль Бланка.

На 51-й хвіліне Аляксандр Паўлаў зраўняў лік, выдатна згуляўшы на дабіванні, а на 85-й хвіліне Аляксандр Алумона паставіў пераможную кропку.

Цікава, што Алумона выйшаў на 85-й хвіліне на замену і правёў на полі толькі секундаў дваццаць.

АЕК зарабіў аж тры выдаленні ў матчы. На 53-й хвіліне за другую жоўтую картку быў выдалены швед Даніэл Майсторавіч, а на першай дададзенай хвіліне другога тайма – аргенцінец Нікалас Арэс. Быў выдалены і галоўны трэнер грэцкага клуба Душан Баевіч.

Як мінімум Майсторавіч і Арэс прапусцяць праз два тыдні матч у Афінах.

Такім чынам БАТЭ атрымаў першую перамогу ў групавым турніры еўракубкаў. Летась у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў барысаўцы так і не здолелі разжыцца хоць адной перамогай.

БАТЭ: Верамко, Ліхтаровіч (Гааран, 66), Сасноўскі, Шытаў, Юрэвіч, Валадзько, Крывец, Няхайчык, Паўлаў (Скавыш, 55), Бардачоў (Алумона, 85) Радзівонаў.

АЕК: Саха, Кафес, Майсторавіч, Хуанфран (Карамбелас, 63), Мандука, Нсаліва, Яхіч, Бланка (Макас, 59), Немет (Леанарда, 83), Скока, Арэс.

Суддзя: Жолт Саба (Венгрыя).

***

Сёння гулялі ў Лісабоне «Бенфіка» і «Эвертан». «Бенфіка» разграміла ліверпульцаў з лікам 5:0 (Кардоса – 2, Савіёла – 2, Луізао).

Пасля трох тураў: Бенфіка – 6 (баланс мячоў 7—1), Эвертан – 6 (6—6), БАТЭ – 3 (3—5), АЕК – 3 (2—6).

Нагадаем, што ў першым туры Лігі Еўропы БАТЭ ў гасцях – прайграла «Бенфіцы» – 0:2 (17 верасня), а 1 кастрычніка ў Мінску, у матчы 2-га туру, – Эвертану – 1:2.

***

5 лістапада АЕК і БАТЭ згуляюць у Афінах,

у Ліверпулі ў той дзень згуляюць «Эвертан» і «Бенфіка».

2 снежня: БАТЭ – «Бенфіка», 17 снежня: «Эвертан» -- БАТЭ.

Падрабязны рэпартаж з матчу і пасляматчавай прэс-канферэнцыі чытайце на сайце праз гадзіну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барысаўскі клуб атрымаў першую ў гісторыі перамогу ў групавых турнірах еўракубкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика