Беларусь атрымае $699,5 млн
23.10.2009
—
Новости Общества
|
Выканаўчы савет Мiжнароднага валютнага фонду завяршыў другi агляд выканання нашай краiнай эканамiчнай праграмы, якая падтрымлiваецца рэсурсамi дамоўленасцi аб крэдыце "стэнд-бай", i ўхвалiў яе. Такiм чынам, гэтае рашэнне дазваляе выдзелiць Беларусi чарговы крэдытны транш аб'ёмам 699,5 мiльёна долараў ЗША. Паводле звестак дэпартамента знешнiх сувязяў МВФ, у вынiку агульная сума прадстаўленых сродкаў па праграме, уключаючы цяперашнi транш, складзе 2,23 мiльярда долараў ЗША. Як зазначыў намеснiк Дырэктара-распарадчыка МВФ Такатошы Като, Беларусь дасягнула добрых вынiкаў у адаптацыi сваёй палiтыкi да ўмоў глабальнага крызiсу. "Нягледзячы на значнае знiжэнне экспарту, скарачэнне эканомiкi было невялiкiм у параўнаннi з iншымi краiнамi, якiя пацярпелi ад крызiсу, — падкрэслiў ён. — Карэкцiроўка абменнага курсу дапамагла зменшыць знешнюю ўразлiвасць, наяўны валютны рэжым забяспечвае абарону ад знешнiх шокаў". Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выканаўчы савет Мiжнароднага валютнага фонду завяршыў другi агляд выканання нашай краiнай эканамiчнай праграмы, якая падтрымлiваецца рэсурсамi дамоўленасцi аб крэдыце "стэнд-бай", i ўхвалiў яе. Такiм чынам, гэтае рашэнне дазваляе выдзелiць Беларусi чарговы крэдытны транш аб'ёмам 699,5 мiльёна долараў ЗША. |
|