Гэты стогн у нас сэксам завецца!. 21.by

Гэты стогн у нас сэксам завецца!

23.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За зачыненымi дзвярыма

Сэксуальныя расстройствы немагчыма лячыць у адзiночку

Замежная практыка аказання дапамогi iнтымнага характару мае на мэце работу з парай. Робiцца гэта прыблiзна так. Спачатку пацыента-мужчыну абследуе сэксолаг-мужчына, партнёршу — сэксолаг-жанчына. (Дарэчы, дзясятак сэксолагаў у нашай краiне складаецца з мужчын). Потым спецыялiсты мяняюцца пацыентамi. Далей абменьваюцца заключэннямi, уласным бачаннем сiтуацыi i... выносяць вердыкт. Так бы мовiць, станоўчы прадугледжвае далейшае спалучэнне тэорыi з практыкай. Пару могуць нават пасялiць тыднi на два ў якой-небудзь глушы, дзе нованароджаныя Адам i Ева разняволяцца i... як след адпрацуюць тэарэтычны матэрыял. Не апасаючыся таго, што суседзi пачуюць эратычныя стогны...

Аднак вердыкт сэксолагаў можа навесцi партнёраў i на вялiкi роздум... Грошы за кансультацыю, а некалi гаворка iшла дзесьцi пра пару тысяч долараў, пацыентам маглi вярнуць. Тым самым сэксолагi прызнавалi, што не ў сiлах устанавiць гармонiю памiж гэтымi асобамi. Прычына? Ну, скажам, у аднаго з партнёраў ёсць устаноўка на паляпшэнне сiтуацыi, а ў другога няма. Сэкс жа, як вядома, — "катанне" парнае. "А мы раптам спадзяёмся на вынiк, працуючы з адным партнёрам...", — кажа урач-сэксолаг Мiнскай вобласцi Дзмiтрый КАПУСЦІН. На яго думку, гарманiчныя адносiны ў шлюбе наогул у многiм абумоўлены матывацыяй заключэння гэтага саюза. Навошта я выходжу замуж цi жанюся?..

Вось рэальная гiсторыя: жанчына пражыла ў шлюбе шэсць гадоў, зацяжарала i... вырашала разысцiся з мужам. Сэксолагу патлумачыла сваё рашэнне коратка i ясна: дэбiл ён. Пацыенты-жанчыны нярэдка на пытанне "Чаму вы выйшлi замуж за гэтага чалавека?" адказваюць нешта накшталт "ён нядрэнны", "лiчыла, палюбiць — кiне пiць" i г.д. Iншымi словамi, нiякага намёку на асабiстыя якасцi — тое, што мацуе стасункi на доўгiя гады. Таму лiтаральна праз 4—5 гадоў сумеснага жыцця, калi "хiмiя кахання" вычэрпвае сябе, высвятляецца, што гэтых абаiх нiчога не звязвае.

У iдэальным варыянце муж, калi хочаце, павiнен быць блiжэй за мацi, кажа Дзмiтрый Зiноўевiч.

Мужчына i жанчына — розныя, i функцыi ў iх, зразумела, розныя. Нежаданне прыняць гэту iсцiну нараджае канфлiкт. Шлях размеркавання абавязкаў, патрабаваннi, прымушэннi, папрокi сведчаць пра тое, што матывацыя падчас заключэння шлюбу была... скажонай. Паколькi не было сапраўднага кахання, якое, як вядома, грунтуецца на жаданнi зрабiць прыемнае iншаму, а не вырваць што-небудзь для сябе. Каханне — гэта "я хачу зрабiць для цябе", а не "ты мне павiнен". Жыць, як кажуць мудрыя людзi, трэба з асобай, а многiя жывуць з целам. Адсюль i праблемы, у тым лiку сэксуальнага характару.

Дарэчы, сэксуальныя праблемы ў аднолькавай ступенi ўласцiвыя i жанчынам, i мужчынам. I закранаюць апошнiя не толькi цела, але i псiхалагiчны аспект, з-за чаго падобныя станы цяжэй усведамляюцца i складаней лечацца. Звяртаюцца ж да айчынных сэксолагаў у большай ступенi ўсё ж такi мужчыны. Проста яны ў iнтымным працэсе — слабае звяно. Цi, як кажа спадар Капусцiн, iмiтаваць эрэкцыю складаней, чым аргазм. Жанчыны ж часцяком — звяно маўклiвае. Галоўнае — каб заробак прыносiў, каб у дзяцей быў хоць такi бацька, абы адчапiўся. Або — са знакам "ахвярнасцi", напрыклад, яму добра, значыць, i мне хораша. А мiж тым у кожнай жанчыны — свая мелодыя, i калi жанчына не хоча раскрывацца ў iнтымным працэсе, мужчына можа гадамi "iграць" свае "падмаскоўныя вечары" i не намацаць тую адзiную мелодыю, якая i патрэбна яго партнёршы.

У дысгарманiчных парах можна гаварыць пра адсутнасць даверу адно да аднаго. Аб адсутнасцi глыбокiх пачуццяў сведчаць, напрыклад, i каструючыя паводзiны, якiя практыкуюць, згодна з замежнымi звесткамi, 30 працэнтаў жанчын. "Яны паводзяць сябе так, што нават нармальны мужчына не ў стане выканаць свой абавязак, — кажа Дзмiтрый Капусцiн. — Ёсць, вядома, самцы, якiм усё адно, з кiм i як. Важна здаволiцца i ў цiшынi пачуць, як разам з ёю нарэшце ад'язджае лiфт..." Аднак многiя хацелi б i даверлiвых, i шчырых адносiнаў, а ў адказ — неасцярожнае, жорсткае, крыўднае слова, пасля якога стрэлкi гадзiннiка апускаюцца строга ўнiз. Абразлiвыя словы могуць адбiць ахвоту не тое што на адзiн вечар, а нават на доўгiя гады.

Наогул лiбiда абуджаецца, калi чалавек, што называецца, сыты i спакойны. А ў стане стрэсу яно хаваецца. Прыгадайце свой псiхiчны стан за 20 хвiлiн да экзамену. Цi да сэксу вам было ў гэты момант? Вось-вось... Спачатку здаць, а потым — адарвуся.... А калi чалавек жыве ў стане пастаянных нервова-псiхiчных нагрузак, сэкс адыходзiць на дваццаць пяты план. На жаль, жанчыны не спрабуюць расслабляць сваiх мужчын, заахвочваць да сэксуальных адносiнаў. А мiж тым, да жанчыны аргастычныя перажываннi могуць вярнуцца пасля якога заўгодна перапынку. Мужчына ж не павiнен сыходзiць з дыстанцыi нiколi. Парушэннi графiку пагражаюць незваротным знiкненнем патэнцыяльных магчымасцяў. Спадар Капусцiн кажа, што не старэе толькi той мужчына, якi... эякулюе. Прычым хоць бы i ў халастую.

На практыцы ж нярэдка мае месца такая сiтуацыя. Па той цi iншай прычыне ў мужчыны ўзнiкае, скажам, знiжэнне патэнцыi. I ў тыя рэдкiя разы iнтымнай блiзкасцi (з жонкай цi не абавязкова) ён iдзе па самым простым шляху — ужывае прэпарат накшталт вiягры. Дарэчы, у нашай краiне зараз каля 15 найменняў падобных лекаў — з рознымi камерцыйнымi назвамi, але прыкладна аднолькавай хiмiчнай формулай. Прэпарат гэты мае свае пабочныя эфекты, але i добры асноўны. Праблема ж у тым, што гэта — часовая дапамога, i вырашэнню асноўнай праблемы нiяк не спрыяе.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сэксуальныя расстройствы немагчыма лячыць у адзiночку Замежная практыка аказання дапамогi iнтымнага характару мае на мэце работу з парай. Робiцца гэта прыблiзна так. Спачатку пацыента-мужчыну абследуе сэксолаг-мужчына, партнёршу — сэксолаг-жанчына. (Дарэчы, дзясятак сэксолагаў у нашай краiне складаецца з мужчын). Потым спецыялiсты мяняюцца пацыентамi. Далей абменьваюцца заключэннямi, уласным бачаннем сiтуацыi i... выносяць вердыкт. Так бы мовiць, станоўчы прадугледжвае далейшае спалучэнне тэорыi з практыкай. Пару могуць нават пасялiць тыднi на два ў якой-небудзь глушы, дзе нованароджаныя Адам i Ева разняволяцца i... як след адпрацуюць тэарэтычны матэрыял. Не апасаючыся таго, што суседзi пачуюць эратычныя стогны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика