Чорны дзень iспанскiх грандаў. 21.by

Чорны дзень iспанскiх грандаў

23.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сераду матчамi ў групах A, B, C i D завяршыўся трэцi раўнд групавога турнiру Лiгi чэмпiёнаў. Гэты тур стаў сапраўдным "чорным днём" для iспанскiх грандаў. Услед за "Барселонай" хатняе паражэнне пацярпеў i самы тытулаваны клуб свету — мадрыдскi "Рэал". Нягледзячы на перавагу ў першым тайме i лепшыя статыстычныя паказчыкi, перамогу святкаваў "Мiлан" (3:2). З-за гэтага паражэння мадрыдцы саступiлi першае месца ў групе С "Мiлану". "Цюрых" (Швейцарыя) саступiў "Марсэлю" (Францыя) — 0:1. Турнiрнае становiшча ў групе С: "Мiлан" — 6 ачкоў, "Рэал" — 6, "Марсэль" — 3, "Цюрых" — 3.

Вось астатнiя вынiкi матчаў: група А: "Бардо" (Францыя) — "Баварыя" (Германiя) — 2:1, "Ювентус" (Італiя) — "Макабi" (Iзраiль) — 1:0; група В: ЦСКА (Расiя) — "Манчэстэр Юнайтэд" (Англiя) — 0:1, "Вольфсбург" (Германiя) — "Бешыкташ" (Турцыя) — 0:0. Турнiрнае становiшча: "Манчэстэр Юнайтэд" — 9 ачкоў, "Вольфсбург" — 4, ЦСКА — 3, "Бешыкташ" — 1. Група D: "Чэлсi" (Англiя) — "Атлетыка" (Iспанiя) — 4:0, "Порту" (Партугалiя) — АПОЭЛ (Кiпр) — 2:1. Турнiрнае становiшча: "Чэлсi" — 9 ачкоў, "Порту" — 6, АПОЭЛ — 1, "Атлетыка" — 1.

Матчы 3-га тура яшчэ ў чатырох групах адбылiся 20 кастрычнiка. Група Е: "Дэбрэцэн" (Венгрыя) — "Фiярэнцiна" (Iталiя) — 3:4, "Лiверпуль (Англiя) — "Лiён" (Францыя) — 1:2. Турнiрнае становiшча: "Лiён" — 9 ачкоў, "Фiярэнцiна" — 6, "Лiверпуль" — 3, "Дэбрэцэн" — 0. Група F: "Барселона" (Iспанiя) — "Рубiн" (Расiя) — 1:2, "Iнтэр" (Iталiя) — "Дынама" (Украiна) —2:2. Турнiрнае становiшча: "Барселона" — 4 ачкi, "Дынама" — 4, "Рубiн" — 4, "Iнтэр" —3. Група G: "Рэйнджэрс" (Шатландыя) — "Унiра" (Румынiя) — 1:4, "Штутгарт" (Германiя) — "Севiлья" (Iспанiя) — 1:3. Беларускi паўабаронца "Штутгарта" Аляксандр Глеб быў заменены на 69-й хвiлiне. Турнiрнае становiшча: "Севiлья" — 9 ачкоў, "Унiра" — 4, "Штутгарт" — 2, "Рэйнджэрс" — 1. Група H: АЗ (Галандыя) — "Арсенал" (Англiя) — 1:1, "Алiмпiякас" (Грэцыя) — "Стандарт" (Бельгiя) — 2:1. Турнiрнае становiшча "Арсенал" — 7 ачкоў, "Алiмпiякас" — 6, АЗ — 2, "Стандарт" — 1. Матчы 4-га тура групавой стадыi Лiгi чэмпiёнаў пройдуць 3—4 лiстапада.

Хэнлан застаецца са зборнай

Глен Хэнлан працягне кiраваць нацыянальнай зборнай па хакеi. Дамоўленасць аб гэтым дасягнутая 22 кастрычнiка на сустрэчы 52-гадовага канадскага спецыялiста са старшынёй федэрацыi хакея Уладзiмiрам Навумавым. "Некалькi гадоў таму мы пачалi доўгi шлях да вяршыняў, i было б няправiльна цяпер усё пакiнуць. Я з задавальненнем буду рыхтаваць каманду да Алiмпiяды i чэмпiянату свету", — цытуе Хэнлана прэс-служба ФХРБ. Трэнер пакуль не вызначыўся, дзе будзе жыць — у Беларусi цi ў Канадзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду матчамi ў групах A, B, C i D завяршыўся трэцi раўнд групавога турнiру Лiгi чэмпiёнаў. Гэты тур стаў сапраўдным "чорным днём" для iспанскiх грандаў. Услед за "Барселонай" хатняе паражэнне пацярпеў i самы тытулаваны клуб свету — мадрыдскi "Рэал". Нягледзячы на перавагу ў першым тайме i лепшыя статыстычныя паказчыкi, перамогу святкаваў "Мiлан" (3:2). З-за гэтага паражэння мадрыдцы саступiлi першае месца ў групе С "Мiлану". "Цюрых" (Швейцарыя) саступiў "Марсэлю" (Францыя) — 0:1. Турнiрнае становiшча ў групе С: "Мiлан" — 6 ачкоў, "Рэал" — 6, "Марсэль" — 3, "Цюрых" — 3.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика