Цырымонія прыняцьця распачнецца а 13.00 гадзіне працэсіяй. У складзе працэсіі будзе ісьці новы кандыдат у рыцары Ордэна мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у суправаджэньні Магістральнага капэляна брата кс. Яна Кош’яра й трох іншых менскіх кандыдатаў у Ордэн: Ўладзімера Хорвача, Мікалая Краўчанкі й Юрыя Каштанава.
Пасьля абраду прыняцьця новага кандыдата ў Ордэн адбудзецца благаслаўленьне рэгалій, прысяга мітрапаліта й ускладаньне рэгалій на кандыдата ў рыцары Ордэна.
25 кастрычніка ў менскай архікатэдры адбудзецца ўрачыстая цырымонія прыняцьця мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Сувэрэнны рыцарскі ордэн гасьпітальераў сьвятога Іаана Іерусалімскага Родаса й Мальты з тытулам Ганаровага канвэнтуальнага капэляна.