Мілінкевіч, Севярынец, Янукевіч аб’ядналіся. 21.by

Мілінкевіч, Севярынец, Янукевіч аб’ядналіся

27.10.2009 13:41 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра стварэнне нацыянальнай кааліцыі гаварылі даўно. Але ці то вонкавыя фактары, ці жаданне стварэння шырокага фронту пераменаў на ўзор Славакіі — ад камуністаў да нацыяналістаў, — справе гэтай не дапамагалі.

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, утвораныя пяць гадоў таму, з роляй апазіцыйнай кааліцыі спраўляцца перасталі. Бээнэфаўцы спрачаліся з камуністамі, мілінкевічаўцы — з лібераламі і г.д.

Змены ў кіраўніцтве БНФ падштурхнулі да больш хуткага стварэння новага блоку. Яго ядром сталі Рух «За свабоду», Партыя БНФ і БХД. Далучыліся таксама меншыя арганізацыі — «Малады фронт», «Маладая Беларусь», «Правы альянс», Рух «Разам», МХСС «Маладыя дэмакраты».

Падчас перамоваў было прынятае рашэнне, што назвай новага ўтварэнне стане «Беларускі незалежніцкі блок». Прэзентацыя кааліцыі праходзіла 27 кастрычніка на Варвашэні,8.

Журналістаў і проста цікаўных прыйшло больш за паўсотні. Апошні раз столькі збіралася на Ўправе хіба што пасля вызвалення Аляксандра Казуліна.

Над прэзідыумам вісела эмблема Беларускага народнага фронту. «Вы б хоць бы перапісалі на БНБ», — ці то жартам, ці то сур’ёзна казаў лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч намесніку старшыні БНФ Ігару Лялькову. «Нельга», — адказаў той.

Аказалася, што можна. Праз некалькі хвілін «маладафронтаўцы» на знялі тую эмблему і павесілі бел‑чырвона‑белы сцяг, больш адпаведны такой падзеі.

Першымі месца ў прэзідыуме занялі Аляксандр Мілінкевіч і Зміцер Дашкевіч. Нехта з журналістаў на гэта зазначыў: «Вас толькі двое села, а месца ўжо амаль няма. Куды астатніх пасадзіце?» «У Адміністрацыі прэзідэнта месца болей… І мэбля лепшая», — імгненна адрэагаваў іншы.

Час прыйшоў, а мерапрыемства ніяк не пачыналася. «Віталь, ну і ідзі ты ўжо», — рэзка гукнуў Рымашэўскага Дашкевіча. Сустаршыня БХД ж у гэты час мірна піў гарбату і не глядзеў на гадзіннік. Звярнула ўвагу, што хадэкаў прадстаўляў менавіта Рымашэўскі, а не Севярынец. Павел сціпла ўсеўся ў залі.

Лідэр БНФ Аляксей Янукевіч спазняўся, толькі прыехаў з хаты на прэзентацыю, бо грыпуе. Месца заставалася толькі з самага краю стала. Заставацца на правах беднага сваяка Янукевіч не захацеў — пасунуў у кут Вячаслава Сіўчыка, а сам усеўся амаль у цэнтр.

І вось ён гістарычны момант. Першым дэкларацыю аб стварэнні Беларускага незалежніцкага блоку падпісвае лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч. Потым дакумент ідзе па коле, пакуль на ім не з’яўляецца восем аўтографаў. Выніковы дакумент у рукі бярэ Віталь Рымашэўскі, пазуючы перад фотакарэспандэнтамі.

«Гэта гістарычная падзея. Аб’ядналіся тыя сілы, якія стаяць на грунце незалежнасці. Назва сведчыць, што мы аб’ядноўваемся не на кароткі тэрмін», — кажа Аляксей Янукевіч.

«Блок утвораны не воляй нейкай замежнай сілы, а воляй незалежніцкіх партый. Кааліцыя не створаная дзеля піяру. БНБ», — працягвае Віталь Рымашэўскі.

Аляксандр Мілінкевіч, які ніяк не спрабаваў вылучыцца з падпісантаў (нават слова ўзяў трэцім), нагадаў, што блок таксама і праеўрапейскі. «Для нас важны выбар для Беларусі. Мы хочам, каб адбылася еўрапеізацыя краіны. Колькасць людзей, якія хочуць больш шчыльных стасункаў з Еўропай, увесь час расце. Расія — наш сусед, партнёр, але гэта не значыць, што мы павінны будаваць адзін дом на дваіх», — сказаў лідэр Руху «За свабоду».

Журналіст расійскага «Камерсанту» адразу пацікавіўся, ці збіраецца Мілінкевіч удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, намякаючы, што кааліцыя створаная акурат пад яго.

«Я гатовы быць кандыдатам ад гэтага блоку, гэта сур’ёзная сіла, але рашэнне аб вылучэнні яшчэ не прыняў. Я б не перабольшваў бы тыя змены, што рыхтуюцца ў выбарчае заканадаўства, але байкатаваць выбары нельга», — зазначыў А.Мілінкевіч.

Хто яшчэ можа далучыцца да БНБ? Вядуцца перамовы з партыямі Шушкевіча і Навасяда, адмовілася толькі АГП вуснамі Анатоля Лябедзькі, быў адказ.

Якія акцыі, мерапрыемствы рыхтуеце? Першым мерапрыемствам блока будзе Беларускі еўрапейскі форум 14 лістапада.

Ці азначае стварэнне БНБ смерць для АДС? Мы хрысціяне, таму нікога забіваць не збіраемся, адказаў Рымашэўскі.

Пытанняў аказалася не так і шмат. Усяго прэзентацыя заняла не больш за паўгадзіны. Пасля гэтага лідэры блоку раз’ехаліся вырашаць не толькі партыйныя, але і кааліцыйныя справы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А з імі яшчэ пяць арганізацый. 27 кастрычніка быў прэзентаваны Беларускі незалежніцкі блок.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика