Версій катастрофы расійскага самалёта можа быць шмат
27.10.2009 15:15
—
Новости Общества
|
27 кастрычніка кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Вадзім Мельнік правёў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» брыфінг у сувязі з катастрофай напярэдадні ўвечары расійскага самалёта. Паводле яго слоў, самалёт ВАe‑125‑800 Hawker, які належаў кампаніі «С‑Эйр», вылецеў у 20.06 з Унукава, выконваў чартэрны рэйс у Нацыянальны аэрапорт «Мінск». На борце знаходзіліся тры члены экіпажа і два пасажыры, адным з якіх быў генеральны дырэктар «С‑Эйр» Марат Рамашкін. У 21.14 дыспетчар мінскага аэрапорта выходзіў на сувязь з самалётам, які ішоў правей зададзенага курсу. Самалёт накіравалі на другі круг, і прыкладна на адлегласці да двух кіламетраў ад узлётна‑пасадачнай паласы Hawker ішоў дакладна па курсе ў створ пасадачнай паласы. Аднак у раёне двух кіламетраў ад пасадачнай паласы паветранае судна пачало адыходзіць улева. Дыспетчар паспрабаваў звязацца з ім, каб высветліць прычыны і адправіць самалёт яшчэ на адзін заход, аднак сувязь спынілася. Самалёт упаў на адлегласці паўтара‑два кіламетры ад узлётна‑пасадачнай паласы блізу вёскі Пяцігодка. Абломкі былі знойдзены ноччу ратавальна‑аварыйнай службай. Усе члены экіпажа і пасажыры загінулі. Паводле слоў Мельніка, знойдзены адзін з двух бартавых самапісцаў самалёта. Ён таксама паведаміў, што для расследавання прычын катастрофы будзе створана спецыяльная камісія з прадстаўнікоў Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта СНД, Беларусі, Расіі. Магчыма, у склад камісіі ўвойдуць прадстаўнікі амерыканскай і брытанскай кампаній — вытворцаў самалёта. Паводле слоў Мельніка, версій здарэння можа быць шмат. Камісія будзе адпрацоўваць абсалютна ўсе, у тым ліку — наяўнасць у дастатковай колькасці паліва і яго якасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
мяркуе кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Вадзім Мельнік. |
|