З’езд БХД: ці ў палацы, ці на вуліцы
27.10.2009 19:26
—
Новости Общества
|
31 кастрычніка пройдзе паўторны ўстаноўчы з’езд Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. На гэты момант няма ніякай яснасці дзе ён пройдзе. БХД атрымала 11 адмоваў ад розных памяшканняў. Урэшце 26 кастрычніка сябры партыі звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай прадставіць ім памяшканне рэзідэнцыі прэзідэнта. «Кажуць, там месца хапае. Зноў жа, побач з плошчай. Тым больш, мы, як маладыя і перспектыўныя палітыкі, пасля перамогі ўсё роўна збіраемся туды пераязджаць. З нецярпеннем чакаем Вашага адказу», — пішацца ў заяве. У выніку, кажа Павал Севярынец, «27 кастрычніка патэлефанавалі з Мінгарвыканкаму і прапанавалі Палац культуры МТЗ. Самае цікавае, што на самім Трактарным заводзе нічога пра гэта не ведаюць. У любым выпадку, гатовы правесці з’езд як у памяшканні, так і на Кастрычніцкай плошчы. Калі ў палацы МТЗ, то а 10‑й, калі на Плошчы — то аб 11‑й гадзіне». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 кастрычніка заснавальнікам партыі патэлефанавалі з Мінгарвыканкаму і прапанавалі Палац культуры МТЗ. |
|