Міхаiл Мяснiковiч: Наша галоўная задача — не адставаць ад iншых дзяржаў i не ўступаць першынство ў космасе
28.10.2009
—
Новости Общества
|
Распрацоўкi беларускiх навукоўцаў у касмiчнай галiне запатрабаваныя за мяжой. Гэта адзначыў на адкрыццi ІV Беларускага касмiчнага кангрэса старшыня прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Мiхаiл Мяснiковiч. Ён сказаў, што айчынныя навуковыя iнстытуты выконваюць не толькi нацыянальныя праекты ў касмiчнай галiне, але i выйграюць многiя мiжнародныя тэндары. Напрыклад, прадпрыемства "Геаiнфармацыйныя сiстэмы НАН Беларусi" заключыла i паспяхова выканала кантракт па касмiчнай тэматыцы з Венесуэлай. Падпiсаны яшчэ адзiн такi дакумент, рыхтуецца новы. Сваю зацiкаўленасць у супрацоўнiцтве з беларускiмi вучонымi ў галiне касмiчных тэхналогiй выказваюць краiны арабскага свету. — Навуковыя iнстытуты Беларусi робяць заказчыкам комплексныя паслугi. Гэта не асобныя элементы цi дэталi, а цэлыя комплексы,— падкрэслiў Мiхаiл Мяснiковiч. На чарговым касмiчным кангрэсе, якi праходзiць у Мiнску з 27 па 29 кастрычнiка, будзе прадстаўлена 95 дакладаў навукоўцаў з Беларусi, Расii, Украiны i iнш. — Будуць агучаны прапановы па правядзеннi смелых эксперыментаў у космасе, вынiкi якiх могуць быць выкарыстаны ў наземнай тэхнiцы, — расказаў Мiхаiл Мяснiковiч. — Нашы навукоўцы актыўна бяруць удзел у замежных касмiчных кангрэсах, якiя праводзяцца ў Японii, ЗША, шэрагу краiн Еўропы. Сам факт таго, што нас запрашаюць на такiя кангрэсы, сведчыць аб вялiкiм патэнцыяле беларускай навукi. У Беларусi прынята нацыянальная касмiчная праграма, якая прадугледжвае не толькi стварэнне свайго касмiчнага апарата, але i распрацоўку сучасных наземных комплексаў, звязаных з дыстанцыйным зандзiраваннем Зямлi. "Ствараючы iнавацыi ў касмiчнай галiне, мы павiнны аб'ядноўвацца са спецыялiстамi з iншых краiн, у тым лiку Расii, Амерыкi, i iншых, — падкрэслiў Мясніковіч. — Наша галоўная задача — не адставаць ад iншых дзяржаў i не ўступаць першынство ў космасе". Дырэктар "Геаiнфармацыйных сiстэм НАН Беларусi Сяргей Залаты паведамiў, што да канца гэтага года будзе разгорнута наземная iнфраструктура Цэнтра кiравання палётамi беларускага спадарожнiка: — У цэнтры будуць фармiравацца палётныя заданнi, а таксама забяспечвацца ўзаемадзеянне са спажыўцамi касмiчнай iнфармацыi. Звесткi з космасу будуць трапляць у камандна-вымяральны пункт, якi ўжо ствараецца пад Мiнскам. Завяршаюцца будаўнiча-мантажныя работы, праз тыдзень беларускiя спецыялiсты змогуць прыняць неабходнае расiйскае абсталяванне для прыёму касмiчнай iнфармацыi. Беларуская наземная iнфраструктура разглядаецца як элемент адзiнай беларуска-расiйскай сiстэмы прыёму касмiчнай iнфармацыi i кiравання спадарожнiкам. Мы разглядаем расiйскiя сродкi як рэзервовыя, наша сiстэма разглядаецца як рэзервовая для Расii. Дарэчы, кiраванне беларускiм спадарожнiкам плануецца весцi з Цэнтра кiравання палётамi, размешчанага ў Мiнску. Пры неабходнасцi кiраванне можна ажыццявiць i з расiйскiх камандна-вымяральных пунктаў. Беларусь i Расiя дамовiлiся аб стварэннi групоўкi спадарожнiкаў. У красавiку 2010 года будзе запушчаны расiйскi "Канопус-В" i беларускi касмiчны апарат. З цягам часу групоўка будзе пашырацца: плануецца стварэнне трэцяга i чацвёртага спадарожнiкаў. — Чакаецца, што iнфармацыю з нашага спадарожнiка, якi будзе запушчаны ў наступным годзе, мы зможам выкарыстаць ужо ў трэцiм квартале 2010 года, — заявiў Сяргей Залаты. — У рамках падпраграмы Нацыянальнай касмiчнай праграмы Беларусi прадпрыемствы Дзяржваенпрама завяршаюць адпрацоўку ўнiкальнай апаратуры дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi з дакладнасцю менш за 1 метр. Гэта адзiная на постсавецкай прасторы апаратура. Цяпер наша краiна вядзе перамовы з Расiяй i Украiнай аб сумесным стварэннi спадарожнiка з прымяненнем згаданай iнавацыi. Iнга Мiндалёва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распрацоўкi беларускiх навукоўцаў у касмiчнай галiне запатрабаваныя за мяжой. Гэта адзначыў на адкрыццi ІV Беларускага касмiчнага кангрэса старшыня прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Мiхаiл Мяснiковiч. Ён сказаў, што айчынныя навуковыя iнстытуты выконваюць не толькi нацыянальныя праекты ў касмiчнай галiне, але i выйграюць многiя мiжнародныя тэндары. Напрыклад, прадпрыемства "Геаiнфармацыйныя сiстэмы НАН Беларусi" заключыла i паспяхова выканала кантракт па касмiчнай тэматыцы з Венесуэлай. Падпiсаны яшчэ адзiн такi дакумент, рыхтуецца новы. Сваю зацiкаўленасць у супрацоўнiцтве з беларускiмi вучонымi ў галiне касмiчных тэхналогiй выказваюць краiны арабскага свету. |
|