У мiнскай кансерваторыi мычаў вол, бляяла авечка i шапатаў вецер
28.10.2009
—
Новости Общества
|
Так патлумачыў сваю манеру спеваў саліст унiкальнага хору з Сардынii Заўчора ў кансерваторыi давалi Сардынскi хор. У анонсе быў адзiн чароўны радок — "iхныя спевы ўнесеныя ў спiс Шэдэўраў нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА". Я падумаў, што калi дабяруся да Сардынii, то часу на слуханне хору будзе яўна бракаваць. I вырашыў не ўпускаць магчымасць тут.
Рэкламы асаблiвай не было, нават вахцёрка кансерваторыi за дзень да канцэрта "нi пра якiя сардыны нiчога не чула". Тым не менш, людзей набiлася столькi, што сядзелi адно ў аднаго на галовах. Прадстаўляючы хор, вiцэ-прэзiдэнт правiнцыi Нуора Пепiна Пафi адзначыў: — Я з вялiкiм хваляваннем i гонарам вiтаю ўсiх прысутных ад iмя нашага вострава Сардынiя!.. Мой вiзiт у Беларусь — вынiк наведвання амбасадарам Беларусi ў Iталii спадаром Скрыпком правiнцыi Нуора i падпiсаннем дамовы пра супрацоўнiцтва мiж Мiнскам i правiнцыяй Нуора. Нашая зямля — гэта старадаўнi край з тысячагадовымi традыцыямi. I тут мы сустрэлi такую ж багатую зямлю з такiмi ж старадаўнiмi традыцыямi. Культура з'яўляецца ўвасабленнем душы народа. I я мяркую, што менавiта з культурных стасункаў пачнецца эканамiчнае супрацоўнiцтва мiж нашай правiнцыяй i Беларуссю. Мы ўжо дамовiлiся, што ў студзенi прыедзе дэлегацыя прадстаўнiкоў бiзнэсу Нуора, каб усталяваць кантакты з прадстаўнiкамi бiзнэсу Беларусi. А сёння мы прывезлi вам часцiнку нашай душы — нашы этнiчныя спевы, якiя ЮНЕСКА прызнала шэдэўрам нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва. Пасля на сцэну выйшлi чатыры дзядзькi ў цiкавых футравых касцюмах — i заспявалi. Ды так, што ўсе проста замерлi з прыдыханнем. У перапынках мiж песнямi кiраўнiк хору спадар Марыа Мамэлi распавядаў пра сутнасць спеваў у стылi sа hussеrtu. Спяваюць на чатыры мужчынскiя галасы: голас-салiст, бас, самы высокi голас i контравос. Каб было больш зразумела, Марыя патлумачыў: — Вось ён сваiм спевам паўтарае мычанне вала, ён — бляянне авечкi, а ён — шоргат ветру. Трыццаць хвiлiн спеваў прайшлi адным iмгненнем. Здавалася, зала ўвайшла ў транс i медытуе разам са спевакамi. У канцы Марыа папрасiў прабачэння: — Мы так спацелi... У нас жа футравыя касцюмы... Аднак гэта — таксама сведчанне, што мы спявалi, не шкадуючы сiлы i нашай станоўчай энергii!.. Пасля iмпрэзы я звярнуўся з пытаннямi да шаноўнага амбасадара Iталii ў Беларусi спадара Джулiа Прыджонi. — Спадару амбасадару, кажуць, што Сардынiя — гэта асобны свет, што гэта — "не зусiм Iталiя"... — Гэта выспа. I як кожная выспа, мае свае асаблiвасцi. Акрамя таго, яна належала П'емонту — да таго часу, пакуль адбылося ўз'яднанне Iталii. Гэта вельмi старажытная зямля... — Са сцэны казалi, што нават мова Сардынii адрознiваецца ад iтальянскай. Цi спадар амбасадар усё зразумеў, што тут спявалi? — Так, яна адрознiваецца. Але не настолькi. Як i ўсе дыялекты — мае свае асаблiвасцi. Самае цудоўнае, што я сёння ўбачыў — гэта музыка. Яна вельмi натуральная, бо спявалi без партытуры. Спявалi музыкi, якiя нiколi не вучылiся спевам! Iх спевы адбываюцца вельмi натуральным чынам — i гэта здорава!.. — Вiцэ-прэзiдэнт правiнцыi Нуора спадар Пафi адзначыў, што Сардынiя i Беларусь падобныя тым, што гэта дзве старажытныя зямлi з тысячагадовымi традыцыямi. Якiя яшчэ падабенствы бачыце вы?
— Наколькi я ведаю, ужо адбылiся сустрэчныя выступленнi на Сардынii — напрыклад, ансамбль "Харошкi". Цi ведаеце вы, як гэта сустрэлi ў Iталii? — На вялiкi жаль, я не прысутнiчаў там асабiста. Але, наколькi я ведаю, сардынцы сустрэлi гэта з вялiкiм энтузiязмам. I я спадзяюся, што такое культурнае супрацоўнiцтва пераўтворыцца ў больш актыўнае супрацоўнiцтва сфераў бiзнэсу. Бо культура — трывалы падмурак любых адносiнаў. — Цi паспеў спадар амбасадар паслухаць нашы народныя песнi? — Так-так!.. Я з прыемнасцю наведваю шмат мерапрыемстваў у тэатры, фiлармонii, канцэртных залах, люблю вулiчныя выступленнi. I кожны раз заўважаю для сябе падабенства нашых народаў i культур. Глеб ЛАБАДЗЕНКА. Фота аўтара. ПАСЛУХАЙЦЕ САРДЫНСКI ХОР! Для тых, хто не наведаў выступленне ўнiкальнага хору, прапаную эксклюзiўную магчымасць пачуць iх спевы i нават паглядзець на вiдэа. Адрас майго сайта ў iнтэрнэце — www.lаbаdzеnkа.bу
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так патлумачыў сваю манеру спеваў саліст унiкальнага хору з Сардынii Заўчора ў кансерваторыi давалi Сардынскi хор. У анонсе быў адзiн чароўны радок — "iхныя спевы ўнесеныя ў спiс Шэдэўраў нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА". Я падумаў, што калi дабяруся да Сардынii, то часу на слуханне хору будзе яўна бракаваць. I вырашыў не ўпускаць магчымасць тут. |
|