Праз кантакты палiтычныя да сувязяў эканамiчных. 21.by

Праз кантакты палiтычныя да сувязяў эканамiчных

28.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская дэлегацыя разглядае мiжпарламенцкi форум у Бухарэсце як своеасаблiвую рэкламу айчынных iнвестпраектаў

Парламенцкая дэлегацыя нашай краiны бярэ ўдзел у пасяджэннi Парламенцкай Асамблеi Цэнтральна-Еўрапейскай iнiцыятывы (ЦЕІ), якое праходзiць гэтымi днямi ў Бухарэсце.

— Адбудзецца абмен меркаваннямi парламенцкiх дэлегацый па пытаннях, звязаных з занятасцю насельнiцтва ва ўмовах фiнансава-эканамiчнага крызiсу, развiццём iнвестыцыйнага складальнiка, — падзялiўся з журналiстамi дэлегат ад нiжняй палаты парламента Анатоль ПАЎЛОВIЧ, намеснiк старшынi пастаяннай камiсii па прамысловасцi, палiўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязi i прадпрымальнiцтве. — Наша краiна ў гэтым плане таксама мае iнтарэс. У нас сур'ёзная праграма па развiццi iнвестыцыйных складальнiкаў, у тым лiку праграма развiцця энергетыкi. А мы ведаем, што ў Еўропе назапашаны вельмi сур'ёзны вопыт па развiццi энергетыкi, асаблiва ўзнаўляльнай, а таксама атамнай. Яго мы, безумоўна, бяром на ўзбраенне i праз парламенцкае вымярэнне перадаём у адпаведныя структуры, у прыватнасцi, у Мiнiстэрства энергетыкi, i гэта прыносiць плён. Мяркую, паездка ў Бухарэст i абмен меркаваннямi па гэтых пытаннях будзе ў дадатак да тых захадаў, якiя мы зрабiлi па развiццi iнвестыцыйнага складальнiка, для таго каб прыток iнвестыцый у нашу краiну рос. Мы разглядаем гэты форум як пэўную рэкламу: у Беларусi ёсць шмат iнвестыцыйных праектаў, i мы хочам прыцягнуць нашых еўрапейскiх калег для таго, каб яны давялi да ведама бiзнэс-колаў тыя праграмы, якiя сёння iснуюць у нашай краiне. Таму што, асаблiва апошнiм часам, па прывабнасцi бiзнэсу, iнвестыцый у нашай краiне зроблена вельмi шмат, прынятыя проста беспрэцэдэнтныя захады па ўсiх кiрунках. У тым лiку ў сувязi з унясеннем змяненняў у закон аб свабодных эканамiчных зонах, там вельмi моцныя прэферэнцыi. Мы i надалей будзем спрашчаць падатковую сiстэму, тым самым ствараючы больш прывабны вобраз, каб замежныя краiны з большай энергiяй iшлi на наш рынак. Статыстыка, нягледзячы на крызiс, паказвае, што тэмпы росту замежных iнвестыцый у нашай краiне растуць. Мы неяк стараемся вытрымлiваць гэту планку ў 125 працэнтаў росту штогод, нягледзячы на цяжкасцi. I кантакты з еўрапейскiмi калегамi ў гэтым плане будуць дарэчы.

Падчас работы парламенцкай структуры Цэнтральна-Еўрапейскай iнiцыятывы спадар Паўловiч выступiць перад калегамi i падзелiцца беларускiм досведам у стварэннi ўмоў для прыцягнення iнвестыцый. У беларускай дэлегацыi намечаныя сустрэчы i перамовы з замежнымi калегамi, падчас якiх плануецца абмеркаваць ролю парламентаў у змяншэннi ўплыву глабальнага эканамiчнага крызiсу ў рэгiёне ЦЕI, стварэнне спрыяльнага iнвестыцыйнага клiмату.

Экалагiчныя ноу-хау

Пераймаем досвед лiдараў у мiнiмiзацыi ўздзеяння на клiмат

Учора ў Стакгольме прайшла канферэнцыя па пытаннях змянення клiмату, арганiзаваная Паўночным Саветам сумесна з Паўночным iнвестыцыйным банкам. У ёй узяў удзел Мiхаiл РУСЫ — старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстаннi, якi таксама ўзначальвае дэлегацыю беларускага парламента па здзяйсненнi кантактаў з Паўночным Саветам. На прадстаўнiчым мiжнародным форуме абмяркоўвалiся канкрэтныя захады па барацьбе са змяненнем клiмату, мiжнародныя намаганнi ў гэтай сферы, а таксама пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай да ўдзелу ў 15-й Канферэнцыi краiн-удзельнiц Рамачнай канвенцыi ААН па змяненнi клiмату, якая мае адбыцца ў снежнi ў Капенгагене. Там чакаецца прыняцце новага мiжнароднага пагаднення, якое заменiць Кiёцкi пратакол.

У рамках стакгольмскага форуму плануецца, што падчас сустрэч беларускага дэлегата з кiраўнiцтвам Паўночнага Савета, палiтыкамi Швецыi, зацiкаўленымi ў сумеснай рабоце па экалагiчнай тэматыцы, будуць абмеркаваныя далейшыя крокi ў развiццi ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва i пашырэннi кантактаў.

Мiхаiл Русы прысвяцiў сваё выступленне на канферэнцыi вопыту Беларусi ў барацьбе з парнiковым эфектам i звярнуўся да ўдзельнiкаў з прапановай аб выпрацоўцы сумесных iнiцыятыў, скiраваных на практычнае ўцягненне Беларусi ў рэалiзацыю кiёцкага i посткiёцкага механiзмаў.

Для краiн Паўночнай Еўропы пытаннi барацьбы з глабальным пацяпленнем маюць прыярытэтнае значэнне. Менавiта гэтыя краiны з'яўляюцца лiдарамi ў выкарыстаннi вытворчых ноу-хау, заснаваных на прынцыпах энергазберажэння i мiнiмальнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Таму супрацоўнiцтва Беларусi з гэтымi дзяржавамi ўяўляе ўзаемны iнтарэс i можа садзейнiчаць хутчэйшаму ўкараненню ў нашай краiне энергаэфектыўных i "зялёных" тэхналогiй.

Зоя ВАРАНЦОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская дэлегацыя разглядае мiжпарламенцкi форум у Бухарэсце як своеасаблiвую рэкламу айчынных iнвестпраектаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика