Смаленскія падлеткі захварэлі на «свіны грып» у Магілёве. 21.by

Смаленскія падлеткі захварэлі на «свіны грып» у Магілёве

30.10.2009 13:27 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Група з 18 чалавек Смаленскай дзіцяча‑юнацкай спартовай школы алімпійскага рэзерву ўдзельнічала у спаборніцтвах у Магілёве.

Калі яны вярнуліся ў Смаленск 6 дзяцей і адзін з суправаджаючых дарослых былі хворыя на вострую вірусную інфекцыю. У траіх з іх лабараторна пацверджаны «свіны грып».

«З гэтай групы ў траіх лабараторна пацверджаны дыягназ грыпу, выкліканага вірусам А/H1N1 09», — паведаміла Еўрарадыё начальнік аддзела эпідэміялагічнага нагляду Ўпраўлення Расспажыўнагляду па Смаленскай вобласці Галіна Круціліна.

Група ўдзельнічала ў спаборніцтвах з 19 па 22 кастрычніка. Першы футбаліст захварэў 26‑га кастрычніка, на чацвёрты дзень пасля вяртання з Магілёва. Інкубацыйны перыяд грыпа А/H1N1 максімум 7 дзён, кажа Галіна Круціліна.

«Усё укладаецца ў інкубацыйны перыяд. З поўнай упэўненасцю казаць нельга, але судзячы па развіцці сітуацыі, хутчэй за ўсё яны захварэлі ў Магілёве».

Дарэчы, пацвердзіцца «свіны грып» можа і ў астатніх чатырох хворых. Таму іх таксама лечаць менавіта ад грыпу А/H1N1.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Група з 18 чалавек Смаленскай дзіцяча‑юнацкай спартовай школы алімпійскага рэзерву ўдзельнічала у спаборніцтвах у Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика