Мінздароўя заклікае насіць засцерагальныя маскі
30.10.2009 17:40
—
Новости Общества
|
Міністэрства аховы здароўя заклікае жыхароў Беларусі ў перыяд росту захворвання на грып насіць засцерагальныя маскі. Пра важнасць гэтай прафілактычнай меры заявіў першы намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць 30 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, выкарыстанне засцерагальнай маскі ў перыяд уздыму захворвання на грып — вельмі важная прафілактычная мера, і беларусам трэба прывыкаць да яе. Як зазначыў начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Юрый Фёдараў, найважнейшай прафілактычнай мерай з’яўляецца вакцынацыя супраць грыпу. Сёлета за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту было раскуплена 866 тыс. доз вакцын супраць грыпу, што на 178 тыс. больш, чым у 2008‑м. Апрача таго, дадаткова вакцына закупляецца са сродкаў мясцовых бюджэтаў і арганізацый. Сёлета ад грыпу плануецца прышчапіць 1 млн. 66 тыс. жыхароў Беларусі — 12‑13% ад усяго насельніцтва. Гэта ўзровень прышчэпленасці супраць грыпу, рэкамендаваны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, зазначыў Фёдараў. Бясплатна будуць прышчэплівацца людзі, у якіх захворванне на грып можа выклікаць цяжкія наступствы: дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці з 3 гадоў, дарослыя з хранічнымі захворваннямі і інш. Апрача таго, бясплатныя прышчэпкі атрымаюць тыя, хто падвяргаецца высокай рызыцы заразіцца грыпам: работнікі лячэбных арганізацый, устаноў адукацыі і г.д. У перыяд росту захворвання на грып і ВРВІ медыкі рэкамендуюць пазбягаць месцаў масавага збору людзей, цесных кантактаў з асобай, якая захварэла, а таксама падтрымліваць здаровы лад жыцця. Пры першых сімптомах грыпу неабходна тэрмінова звярнуцца да ўрача. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства аховы здароўя заклікае жыхароў Беларусі ў перыяд росту захворвання на грып насіць засцерагальныя маскі. Пра важнасць гэтай прафілактычнай меры...
|
|