Ад сёння павышаюцца пенсіі
01.11.2009 16:06
—
Новости Общества
|
Працоўныя пенсіі па ўзросце 1 лістапада павышаны ў сярэднім на 9,5%. Адпаведны ўказ прэзідэнт падпісаў 25 кастрычніка. Сярэдні памер працоўных пенсій у лістападзе 2009 года складзе 434 тыс. 600 рублёў, па ўзросце — 450 тысяч. Сярэдні памер працоўных пенсій павялічыцца на 37,6 тыс. рублёў, пенсій па ўзросце — на 40 тысяч. Пенсіі павысяцца адпаведна працоўнаму стажу, заробку, праву на надбаўкі. Расходы дзяржавы ў сувязі з фінансаваннем павышаных пенсій павялічацца на 92 млрд. рублёў. У кастрычніку расходы на выплату пенсій склалі амаль 190 млрд. рублёў. У Беларусі 2 млн. 400 чалавек атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, з іх 2 млн. — пенсіі па ўзросце. Новыя пенсіі ў Мінску і Віцебскай вобласці пачнуць выплачваць 1 лістапада, у астатніх рэгіёнах Беларусі — 5 лістапада. Як раней паведамлялася, працоўныя пенсіі ў гэтым годзе павышаны ўпершыню. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працоўныя пенсіі па ўзросце 1 лістапада павышаны ў сярэднім на 9,5%. Адпаведны ўказ прэзідэнт падпісаў 25 кастрычніка. Сярэдні памер працоўных пенсій у лістападзе 2009...
|
|