Абельскую не прызначылі
02.11.2009 13:28
—
Новости Общества
|
Чуткі наконт прызначэння Ірыны Абельскай дырэктарам РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах не пацвердзіліся. У панядзелак міністр аховы здароўя Васіль Жарко прадставіў калектыву Рэспубліканскага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі новага кіраўніка — Аркадзя Ларыёнава, які да гэтага працаваў галоўным лекарам Рэспубліканскага шпіталя Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. «Вы чакалі іншага, але прызначаны гэты чалавек», — паведаміў на так званай «пяціхвілінцы» міністр. Яшчэ ў пятніцу цяпер ужо экс‑дырэктар РНПЦ анкалогіі, прафесар, член‑карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі Іосіф Залуцкі, які ачольваў Цэнтр цягам 9 гадоў, паведаміў калектыву, што ў яго гэта апошні працоўны дзень. У якасці кандыдатаў на пасаду кіраўніка вядучага анкалагічнага шпіталя краіны называлі намесніка дырэктара Цэнтра па навуковай працы Сяргея Краснага, загадчыка кафедры анкалогіі Віцебскага медыцынскаага ўніверсітэта Мікалая Луда, кіраўніка РНПЦ пухлінаў шчытападобнай залозы, загадчыка кафедры анкалогіі Мінскага медуніверсітэта Юрыя Дзямідчыка, а таксама Ірыну Абельскую, былога асабістага лекара прэзідэнта, як мяркуецца, маці пяцігадовага Колі, малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чуткі наконт прызначэння Ірыны Абельскай дырэктарам РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах не пацвердзіліся. Новым кіраўніком прызначаны Андрэй Ларыёнаў.
|
|