Маскі вас не выратуюць
02.11.2009 14:00
—
Новости Общества
|
«Выкарыстанне аксалінавай мазі з’яўляецца больш эфектыўнай абаронай ад грыпу, чым нашэнне маскі», ‑‑ заявіла Інтэрфаксу загадчык эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка. Фісенка адзначыла, што «катэгарычных рэкамендацый насіць маскі, у тым ліку супрацоўнікам, гандлю, няма. Па‑першае, у Минску няма такога эпідэміялагічнага ўзроўню па грыпу і ВРВЗ. Па‑другое, нашэнне масак у транспарце, у краме — дзе ёсьць блізкі кантакт — ад вірусу не ратуе». «Маска ў пэўнай ступені зніжае рызыку, але вірус праз маску праходзіць. Таму нашэнне масак носіць рэкамендацыйны характар», ‑‑ адзначыла спецыяліст. Фісенка таксама адзначыла, што «выкарыстаньне ў стацыянарных медыцынскіх установах масак апраўдана — там вялікая канцэнтрацыя хворых. Маскі трэба мяняць не радзей як адзін раз на кожныя тры гадзіны». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашэнне масак не гарантуе ад заражэння вірусам грыпу, папярэджваюць беларускія эпідэміёлагі.
|
|